пляцёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Што-н. сплеценае ўдоўж з некалькіх пасмаў, кавалкаў і пад.

2. Плеценая кашолка.

3. Падоўжаная вітая белая булка.

4. Выраб тканіны з асобым рысункам перапляцення нітак.

Вытанчаная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́сцілка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якую рассцілаюць на пасцель, якой засцілаюць ложак, або кавалак тканіны, якой накрываецца ці завешваецца што-н.

Ткаць посцілкі.

Завесіць ложак посцілкай.

Снежная п. (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бардзю́р, ‑а, м.

Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў. // Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі, тратуары; скульптурныя аздабленні сцен і інш. У прагалінах між кустоўя бэзу, нізкіх падстрыжаных бардзюраў з язміну нам відна нізіна колішняга прыгараду, забудаваная новымі дамамі з чырвонымі дахамі, з антэнамі на іх. Скрыган.

[Фр. bordure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́йка, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. беек; ж.

Палоска тканіны, якая нашываецца зверху на плацце або ўшываецца ў шво. Нашыць бейку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архалу́к, ‑а, м.

Адзенне, якое выйшла з ужытку, род кароткага кафтана, пашытага з каляровай шарсцяной або шаўковай тканіны са зборкай у таліі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажу́рны, ‑ая, ‑ае.

Празрысты, скразны (пра тканіны, вязаныя і разныя вырабы). Ажурная фіранка. // Тонкай работы, лёгкі. Ажурная мэбля. Ажурная архітэктура. Ажурны каркас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́дуга, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Спец. Верхняя дапаможная дэкарацыя з паласы тканіны, якая закрывае ад гледачоў механізм верхняй часткі тэатральнай сцэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плашч, ‑а, м.

Лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны. Скінуўшы мокры, задубянелы ад дажджу плашч, Мікола павесіў яго каля печы, прывітаўся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́сак, ‑ска, м.

Спец.

1. Коса зрэзаны клін (тканіны, дрэва і пад.).

2. Каса, якая за доўгі перыяд працы зрэзалася, стала вузкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таршо́н, ‑у, м.

1. Баваўняная тканіна з рэдкім перапляценнем нітак, звычайна клятчастая.

2. Папера з шурпатай паверхняй, якая нагадвае перапляценне гэтай тканіны.

[Фр. torchon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)