упа́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўваліўся, запаў унутр чаго‑н. Наперад прабілася высокая, яшчэ маладая жанчына з глыбока ўпалымі вачыма. Якімовіч. «Амерыка»... — паказаў [Міхаль] на свае ўпалыя, худыя грудзі, і сухі кашаль абарваў яго словы. Бялевіч.

2. перан. Аслабелы, слабы (пра голас). Антаніна Аркадзеўна сказала без надзеі, упалым голасам: — Пра гэта вы [Міхаліна і Генадзь] дамоўцеся самі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́сфар, ‑у, м.

Хімічны элемент, які адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці жывёл і раслін, існуе ў трох разнавіднасцях. Белы фосфар. Чырвоны фосфар. Чорны фосфар. // Разнавіднасць гэтага элемента — воскападобнае самаўзгаральнае, вельмі ядавітае рэчыва, якое свеціцца ў цемнаце. / у перан. ужыв. Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч, І пырснуў фосфарам вачэй. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вале́ж1 ’бура, якая ломіць дрэвы’ (Сцяшк. МГ). Да валіць. Параўн. балг. валеж ’снег, дождж (ападкі)’. Гл. таксама валішча, валежг.

Вале́ж2 ’упаўшае струхлелае дрэва’ (КСТ). Да валіць. Параўн. рус. валежина ’ляжачы сухі лес’, валь, валяжник ’зваленыя ветрам дрэвы’, укр. валежник ’тс’ (Фасмер, 1, 269; Рудніцкі, 1, 300).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухапу́ць ’сухая, нягразкая дарога’ (Барад.), сухапу́цце ’суша, зямля, а таксама дарога па сушы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Яшк.), сухопу́цье ’суша’ (ТС), сухапу́тны ’сухаземны’ (Некр. і Байк.): сухапутныя чэрці вы (лаянк.) (Бяльк.). Да сухі і пуць, гл. Параўн. укр. дыял. сухопу́ть ’астравок на балоце’ (Чарапанава, Геогр.), рус. сухопу́ты ’сухазем’е’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буго́р, ‑гра, м.

Невялікае ўзвышша, узгорачак на паверхні зямлі. Тадора Міронаўна садзілася на бугры за хатай і.. глядзела на лес. Брыль. Салдаты з аўтаматамі плюхаюцца па гразі, выганяюць усіх, і старых, і малых, на сухі бугор у канцы сяла. Кулакоўскі. // Няроўнасць, выпукласць на чым‑н. Твар.. [Рубчэні] быў увесь у маршчынах, нейкіх чорна-сініх парушынах і буграх. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гніля́к, ‑а, м.

1. Кусок гнілога, спарахнелага дрэва. Пень трэба .. узяць на падпалку: сухі гніляк і бяроста стануць гарэць, як смаляк. Пташнікаў. Старыя хрыплівыя ўздыханні напамінаюць гуд пілы, якая рэжа мяккі гніляк. Бядуля.

2. перан. Пра хваравітага, слабага чалавека. Не падобна гэта на Андрэя — даць па зубах, тым больш таму старому гніляку, пра якога ён збіраецца расказаць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.

2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала. Кулакоўскі.

3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́шаль, ‑шлю, м.

Раптоўныя сутаргавыя выдыхі, якія суправаджаюцца хрыпамі і шумам (пры запаленні дыхальных шляхоў і інш.). Кашаль душыць. □ Праз дзве-тры хвіліны зноў пачуўся кашаль, хваравіты, неадольны. Кулакоўскі. [Маці] увесь час мучыў сухі надрыўны кашаль. Хомчанка. // Разм. Хвароба, якая суправаджаецца гэтай з’явай.

•••

Як хваробе кашаль — ніколькі, зусім (не патрэбен, не памог). [Лютынскі-бацька:] Памагла мне твая пісаніна, як кашаль хваробе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клі́мат, ‑у, М ‑маце, м.

Сукупнасць метэаралагічных умоў, уласцівых пэўнай мясцовасці ў залежнасці ад геаграфічных абставін. Вільготны клімат.

•••

Кантынентальны кліматсухі клімат аддаленых ад мора ўчасткаў сушы з рэзкімі пераменамі начных і дзённых, зімовых і летніх тэмператур.

Марскі клімат — вільготны клімат без рэзкіх перамен начных і дзённых зімовых і летніх тэмператур, характэрны для мясцовасцей, блізкіх к мору.

[Грэч. klima (klimatos).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лістапа́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года. Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў змёрзлы і сцёрты ветрам на муку снег. Чорны.

2. ‑у. Ападанне лісця восенню (у цёплых краінах — перад наступленнем засухі); час гэтага ападання. Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)