фітабіяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае жыццё раслін.

[Ад грэч. phytón — расліна, bios — жыццё і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

від², -у, М аб відзе, мн. віды, -аў, м.

1. Падраздзяленне ў сістэматызацыі, якое ўваходзіць у састаў вышэйшага раздзела — роду.

В. раслін.

2. Разнавіднасць, тып.

В. паліва.

|| прым. відавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

струк, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Доўгі і вузкі плод некаторых раслін, які складаецца з дзвюх палавінак, да якіх прымацавана насенне.

С. бобу, гароху.

|| памянш. стручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

физиоло́гия в разн. знач. фізіяло́гія, -гіі ж.;

физиоло́гия челове́ка фізіяло́гія чалаве́ка;

физиоло́гия расте́ний фізіяло́гія раслі́н;

физиоло́гия дыха́ния фізіяло́гія дыха́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каляпло́днік, ‑а, м.

Сценка плода ў раслін, якая абкружае насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжра́ддзе, ‑я, н.

Прастора паміж радамі пасаджаных або пасеяных раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насенняво́дства, ‑а, н.

Галіна раслінаводства, якая займаецца развядзеннем насенных раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкла́с, ‑а, м.

Падраздзел класа ў сістэматыцы раслін і жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсяме́йства, ‑а, н.

Падраздзяленне сямейства ў сістэматыцы жывёл і раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажы́тнік, ‑у, м.

Род адналетніх або мнагалетніх раслін сямейства бабовых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)