забаластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Пакрыць, засыпаць баластам (у 3 знач.). Забаластаваць чыгуначнае палатно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Пакрыць лакам пашкоджаныя месцы ў якой‑н. палакіраванай рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пакрыць пырскамі (вады, гразі і пад.). Заплюхаць сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што і чаго. Пакрыць пырскамі паверхню чаго-н.

Н. вады на падлогу.

2. каго-што. Надушыць чым-н. пахучым.

Н. духамі.

|| незак. напы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

1. Накрыць, ахінуць.

А. плечы цёплай коўдрай.

2. перан. Пакрыць, агарнуць.

Жыта маладое поле ўсё акрыла.

Шэры туман акрыў лугавіну.

|| незак. акрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак.

1. каго-што. Пакрыць тонкім слоем чаго-н. сыпкага.

Першы снег зацерушыў зямлю.

2. Пачаць церушыць (пра снег і інш.).

Зацерушыў сняжок.

|| незак. зацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што, у чым.

Пераварочваючы з боку на бок, пакрыць чым-н. (сыпкім, вязкім)

А. рыбу ў муцэ.

|| незак. абка́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абка́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагрунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.

Спец. Пакрыць грунтам (у 4 знач.) нейкую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракуро́дыміць і пракурады́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Пакрыць, забрудзіць, насыціць куродымам, дымам. Пракуродыміць пакой дымам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асфальтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) асфальтам (у 1 знач.). Асфальтаваць вуліцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)