паслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што і без дап.

Разм. Слібізаваць некаторы час. — Склады чытаць ты пойдзеш скора, Абы каб літары нам знаць, А на склады ўжо — напляваць. Паслібізуеш і нічога — Не трэба розуму тут многа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка 1, нескл., н.

Назва літары «к».

ка 2, прыназ. з Д.

Ужываецца замест «к ​2» у спалучэнні «ка мне». Прытуліся ка мне, дзяўчына каханая! Бядуля. Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастры́чнік, ‑а, м.

1. Дзесяты месяц каляндарнага года. Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убранні кланяліся цягніку. Шамякін.

2. (з вялікай літары). Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 г., а таксама яе гадавіна 7 лістапада. Перамога Кастрычніка. Свята Кастрычніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эскула́п, ‑а, м.

1. (з вялікай літары). У антычнай міфалогіі — бог лячэння.

2. Уст. іран. Урач, доктар, медык. Юрка — наш мясцовы эскулап. Вярнуўшыся з ваеннай службы, а ён там быў санітарам у шпіталі, разгарнуў шырокую медыцынскую практыку. Лужанін.

[Aesculapius — лацінізаваная назва старажытнагрэчаскага бога лячэння Асклепія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ева́нгелле, -я, н. (з вялікай літары).

1. Частка Бібліі, агульная назва першых чатырох кніг Новага Запавету пра зямное жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста (з’яўляецца асновай хрысціянскага веравучэння).

Кананічнае Е.

2. мн. -і, -яў. Кожная з чатырох кніг Новага Запавету, напісаных, паводле царкоўнай традыцыі, вучнямі Ісуса Хрыста і іх паслядоўнікамі.

Е. ад Марка.

Старонка Евангелля ад Матфея.

|| прым. ева́нгельскі, -ая, -ае.

Е. тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Хрысто́с, Хрыста́, м. (з вялікай літары).

Назва міфічнай асобы Ісуса, культ якога ляжыць у аснове хрысціянскай рэлігіі.

•••

Хрыстом-богам — моцна (прасіць, маліць і пад.).

Як у Хрыста за пазухай — тое, што і як у бога за пазухай (гл. бог).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́льфа, ‑ы, ж.

Назва першай літары грэчаскага алфавіта.

•••

Альфа-прамені — паток дадатна зараджаных часцінак — ядраў атамаў гелію, якія ўзнікаюць пры радыеактыўным распадзе некаторых рэчываў.

Ад альфы да амегі — ад пачатку да канца.

Альфа і амега — пачатак і канец чаго‑н.; усё галоўнае.

[Грэч. alfa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісьмёны, ‑аў; адз. няма.

1. Пісьмовыя знакі, літары, пераважна старажытныя.

2. Уст. Сістэма графічных знакаў, якія ўжываюцца для пісьма; тое, што напісана з дапамогай гэтых знакаў. Літаратурная мова ўкраінскіх і беларускіх пісьмёнаў перыяду [XIV–XVIII стст.] была настолькі блізкай, што часта вельмі цяжка вызначыць розніцу паміж імі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сыру. Сырны пах. □ З-пад расцярушаных сырных крошак можна было прачытаць на .. рубчастым беразе [талеркі] славянскія літары. Баранавых. // Прыгатаваны з сыру, з сырам. Прысеў і .. [Рыгор] і заказаў шклянку гарбаты ды пару сырных бутэрбродаў. Гартны. // Які прызначаны, служыць для вырабу сыру. Сырная маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трои́ться

1. (увеличиваться втрое) траі́цца, утро́йвацца, патро́йвацца;

2. (разделяться натрое) траі́цца;

коне́ц кана́та трои́тся кане́ц кана́та тро́іцца;

в глаза́х трои́тся у вача́х траі́цца;

бу́квы троя́тся лі́тары трая́цца;

3. страд. траі́цца, стро́йвацца, утро́йвацца, патро́йвацца; см. трои́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)