дом, -а і -у, мн. дамы́, дамо́ў, м.
1. -а. Будынак для жылля або для размяшчэння ўстаноў.
Цагляны д.
2. -у. Кватэра, памяшканне, а таксама сям’я, людзі, што жывуць разам, іх гаспадарка.
Званілі з дому.
Збегся ўвесь д.
3. -а. Установа, што абслугоўвае якія-н. грамадскія патрэбы, а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца.
Д. адпачынку.
Д. мадэлей.
Д. кнігі.
4. -у. Дынастыя, род.
Д.
Раманавых.
○
Жоўты дом (уст.) — бальніца для душэўнахворых.
Заезны дом — памяшканне для начлегу з дваром для коней.
|| памянш. до́мік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.) і дамо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. дамавы́, -а́я, -о́е.
Д. камітэт.
○
Дамавая кніга — кніга для рэгістрацыі жыхароў якога-н. дома.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грама́тыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.
1. Лад¹ (у 5 знач.) мовы (словаўтварэнне, марфалогія і сінтаксіс), які разам з фанетыкай і лексікай утварае яе цэласную сістэму.
2. Навука аб гэтым ладзе.
Тэорыя граматыкі.
3. Кніга, якая апісвае гэты лад.
Акадэмічная г.
Вучэбная г.
|| прым. граматы́чны, -ая, -ае.
Граматычная катэгорыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
насто́льны в разн. знач. насто́льный;
~ная ля́мпа — насто́льная ла́мпа;
н. тэ́ніс — насто́льный те́ннис;
~ная кні́га — насто́льная кни́га
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разно́сны в разн. знач. разно́сный;
~ная кні́га — разно́сная кни́га;
р. тава́р — разно́сный това́р;
~ная рэцэ́нзія — разно́сная реце́нзия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ева́нгелле, ‑я, н.
1. Частка бібліі, у якой змяшчаюцца легендарныя апавяданні пра жыццё і вучэнне міфічнага Ісуса Хрыста (з’яўляецца асновай хрысціянскага веравучэння).
2. перан. Кніга, твор, у якіх змяшчаюцца асноўныя прынцыпы чаго‑н.
[Ад грэч. euaggélion — добрая вестка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бібліятэ́ка. Рус. библиоте́ка, укр. бібліоте́ка. З лац. (магчыма, праз польск.) bibliotheca < грэч. βιβλιοθήκη (да βιβλίον ’кніга’ і θήκη ’склад, сховішча’). Фасмер, 1, 164; Шахскі, 1, Б, 115; Кузняцоў, ЭИРЯ, 1, 39–45. Ст.-бел. библиотека, быблиотека (Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сі́нтаксіс, -а і -у, м.
1. -у. Уласцівыя пэўнай мове спосабы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае сістэму моўных катэгорый, звязаных са спалучэннем слоў і будовай сказаў.
С. беларускага простага сказа.
2. -а. Падручнік, кніга, прысвечаныя вывучэнню такога раздзела граматыкі (разм.).
Купіць «Сінтаксіс беларускай мовы».
|| прым. сінтаксі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
альбо́м, ‑а, м.
1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для вершаў, песень, малюнкаў, фатаграфіі, паштовак і пад. Сямейны альбом.
2. Тэматычны збор відаў, малюнкаў, чарцяжоў і інш., пераплеценых разам або складзеных у папку.
[Фр. album.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партыту́ра, ‑ы, ж.
Сукупнасць усіх партый шматгалосага музычнага твора. Партытура оперы. // Нотная кніга з запісам усіх партый такога твора. Давід Ойстрах і Леў Аборын падарылі Энеску партытуру канцэрта Хачатурана для скрыпкі і аркестра. «Беларусь».
[Іт. partitura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свя́тцы, ‑аў; адз. няма.
Царкоўная кніга, у якой змешчаны пералік усіх святых і царкоўных свят у каляндарным парадку. [Ніна] пачала здалёк; — Гэта я і імя такое ім параіла.. — У якіх святцах ты яго выкапала? Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)