Га́гыль ’нячысцік, нячыстая сіла’ (Бяльк.). Мяркуем, што можна гэта слова параўнаць з укр. а́гел ’сатана, д’ябал’ (Грынч.), таксама га́гел (апошняе на Сумшчыне, гл. Дарашэнка, ДБ, 9, 106) і далей з рус. царкоўным а́ггел ’злы дух, д’ябал, сатана’ (Даль). Усё паходзіць, мяркуем, з грэч. ἄγγελοβ ’пасланец (> ангел)’ (вымаўляецца: ангелос). У адрозненне ад слова ангел (гл.) тут замацавалася вымаўленне паводле графікі, напісання (магчыма, для дыферэнцыяцыі гэтых двух аднолькавых па паходжанню слоў). Сатана (як і бог) мае сваіх пасланцоў, ангелаў. Па хрысціянскай рэлігіі ангелы, якія праграшылі, знаходзяцца пад узначальваннем сатаны і служаць яму пасланцамі. Параўн. у ст.-рус. помніках: «оуготованыи огнь диѧволоу и ангеломъ ѥго» (Сразн., І, 22). Гл. таксама ў ст.-укр. помніках: «Мѣлъ злым Аггелъ розмову з першою родителкою нашею» (Цімчанка, 7). Адсюль а́ггел (а́гел) (< ангел) ’пасланец д’ябла’ > ’злы дух, д’ябал’. У бел. развіўся пратэтычны гук г‑ (га́гыль < а́гыль < а́гел). Не пераконвае Рудніцкі (521), які думае пра табуістычную дэфармацыю слова ангел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паду́шка ’пасцельная рэч — напханы пухам, пер’ем, сенам і пад. мяшок’, дыял. ’частка калёс’. Рус. поду́шка, укр. поду́шка, поду́ха, ст.-рус. подушька, польск. poduszka, чэш., славац. poduška, ст.-чэш. poducha. Праслав. podušьka. Большасць даследчыкаў звязваюць з серб.-харв. ду̏хња ’пярына’, чэш., польск. duchna ’тс’ і далей з дух (гл.) (Фасмер, 3, 301; там жа і інш. літ-ра). Інакш Махэк (467), які выводзіць з podъ і ucho.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дым ’дым’. Рус. дым, укр. дим, польск. dym, серб.-харв. ди̏м, балг. дим, ст.-сл. дымъ. Прасл. *dymъ. Роднасныя: літ. dū́mai, лац. fūmus, ст.-інд. dhūmá‑s ’дым’, ст.-грэч. θυμόςдух (бодры)’. Агляд форм у Фасмера, 1, 558; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 203 (з літ-рай). Прасл. характар мае бел. дымі́ць (гл. Трубачоў, там жа, 202: пад *dymiti), але бел. дыме́ць, здаецца, лакальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пламе́тны ’псіхічна хворы’ (стол., ЛА, 3; ТС), укр. бойк. планіта ’дур, дурыкі’, усх.-палес. пламета ’псіхічная неўраўнаважанасць’, пламётна пагода ’благое надвор’е, нягода’. Утворана ад плакетак, параўн. польск. planetnik, plametnikдух, які жыве ў дажджавых хмарах’, а таксама ’лунацік’, і planetnicaнеўраўнаважаная жанчына, самадурная’. Сюды ж мазыр. пламе‑ та ’неслух, непаседа (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), кобр. пламэтытысь ’хандрыць’ (Нар. лекс.; Сл. Брэс.), пламідны ’зайздросны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́зачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да казкі (у 1 знач.). Казачны сюжэт. Казачная канцоўка.

2. Які існуе толькі ў казках; нерэальны. Казачны горад. Казачныя асілкі. □ Верыцца [Ніне], што ў цемры над ёю, быццам казачны добры дух, заўсёды будзе бабуля — першая, найлепшая, адзіная... Брыль. // перан. Незвычайны, дзівосны, цудоўны. Вестка аб казачнай машыне... умомант абляцела ўсё наваколле. Дадзіёмаў. — Валі, напэўна, падабаецца слухаць казачную музыку Моцарта, Ліста, любавацца на карціны Гроггера і Матэйкі? Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэалі́зм, ‑у, м.

1. Рэакцыйны філасофскі напрамак, процілеглы матэрыялізму, які прызнае дух, ідэю, свядомасць першаснымі, а матэрыю, быццё — другаснымі, вытворнымі. Суб’ектыўны ідэалізм. Аб’ектыўны ідэалізм.

2. Здольнасць, жаданне бескарысліва служыць якой‑н. справе; прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў.

3. Схільнасць да ідэалізацыі, прыхарошвання рэчаіснасці. Саханюк звонка засмяяўся. — Ах вы, ідэалісты, ідэалісты. Ці надоўга х[о]піць вам гэтага ідэалізму?.. І тым не меней першы раз бачу чалавека, што так высока ставіць глуш ды яшчэ такую, як ваша. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Зрабіць глыбокі ўдых і выдых; перавесці дух. Юра перадыхнуў, быццам яму не хапала паветра. Якімовіч.

2. Зрабіць кароткі перапынак для адпачынку ў час хадзьбы, працы і пад. Рукі пачыналі млець і ныць ад стомленасці, цягнула хоць трошачкі перадыхнуць, на нешта абаперціся. Кулакоўскі. Адразу, не перадыхнуўшы пасля доўгага пераходу, кінуліся [танкісты] ў бой. Мележ. Усё часцей і часцей садзіліся птушкі, каб перадыхнуць — давалася ў знакі стома. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да саслоўя (у 1 знач.). З расчыненых за памостам дзвярэй паказаўся гурт суддзяў і саслоўных прадстаўнікоў. Колас. // Абумоўлены прыналежнасцю да якога‑н. саслоўя. Саслоўныя прывілеі, Саслоўныя інтарэсы.

2. Заснаваны на падзеле грамадства на саслоўі; уласцівы грамадству, падзеленаму на саслоўі. Саслоўная сістэма выбараў. Саслоўны антаганізм.

3. Уласцівы прывілеяваным саслоўям; каставы. Саслоўны дух. □ У беларускай літаратуры тэма выкрыцця саслоўных забабонаў займае досыць значнае месца. Ярош.

•••

Саслоўная манархія гл. манархія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уразуме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што.

1. Зразумець, ахапіць розумам. Уразумець ісціну.

2. Асэнсаваць што‑н. Уразумець свой патрыятычны абавязак. □ Азірнуцца і ўразумець, што з табою здарылася, ці жывая ты — няма калі... Няма калі перавесці дух і азірнуцца на казачную прыгажосць падземнага царства. Васілевіч. Але ў гэты момант адбылося нешта такое, чаго Мірон зусім уразумець не мог. Маўр.

3. Усвядоміць, зразумець што‑н. Уразумець свае памылкі. □ [Брат] яшчэ не мог уразумець Зосінага ўчынку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмы́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Хутка, жвава хадзіць, рухацца, перамяшчацца каля каго‑, чаго‑н., паміж кім‑, чым‑н. Шмыгала сарока Па садах і парках, Збірала навокал Навіны пляткарка. Калачынскі. Між дарослых шмыгалі дзеці — гулялі ў квача, бегалі па прасторнай зале вакол пышнай пальмы. Шыловіч. На вуліцы мітусіліся людзі, шмыгалі ў розныя бакі аўтамашыны. Пянкрат.

2. чым. Тое, што і шморгаць (у 4 знач.). Паўлік шмыгаў носам і аж затойваў дух. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)