раява́ць, раюю, раюеш, раюе; незак.

Абл. Жыць вельмі добра, без турбот, без клапот, як у раі. [Сын:] — Дроў табе — дзве машыны прыпру!.. Усю зіму раяваць будзеш. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таню́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі, зусім тонкі. Міхал ідзе, сляды чытае: Вось тут танюткі ланцужок Лёг так прыгожа на сняжок — То пара кропак, то дзве рыскі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пункт, месца прыпынку цягнікоў і іншых транспартных сродкаў.

Чыгуначная с.

С. метро.

2. Адлегласць паміж двума такімі суседнімі пунктамі, перагон.

Праехалі яшчэ дзве станцыі.

3. Назва спецыяльнай установы, якая абслугоўвае насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі ў якіх-н. адносінах.

Тэлефонная с.

Санітарная с.

Паштовая с.

4. Перасоўная лабараторыя.

Касмічная с.

Аўтаматычная с.

|| прым. станцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарасці́, ‑расце; зак.

1. Выпусціць расток, парастак. Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарасці. Таўлай.

2. Вырасці з зерня, клубня і інш.; прабіцца. Тут, відаць, і наогул мала хадзілі: травы, што прарасла праз жвір, вельмі даўно не палоў садоўнік. Караткевіч. На палянцы зацішнай У родным бары Прараслі з адной шышкі Дзве сасны, дзве сястры. Жычка.

3. Расці некаторы час. Дрэва прарасце яшчэ гадоў дваццаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Слой, пласт; складка чаго‑н. Вострымі кравецкімі ножнамі я лёгка выразаў дзве столкі лямцу па велічыні гатовай падкладкі. Якімовіч. Строгія столкі заслоны ўзвіліся. Глебка. / у вобразным ужыв. Туману распаўзліся столкі ад хат у поле, на загон. Дубоўка.

•••

У адну столку (у дзве, тры і г. д. столкі) — у адзін (два, тры і г. д.) разы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чмялі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чмяля, уласцівы яму. Чмяліны мёд. □ Маленькіх пчаляроў у Пуцілкавічах было многа. У час сенакосу яны збіралі чмяліныя гнёзды і пераносілі іх у свае берасцяныя вуллі. С. Александровіч. // Такі, як у чмяля (пра гул, голас). Струн гітарных гул чмяліны, Кастаньет бусліны клёкат. Дзве ружовых гітарысткі Абарвалі дзве струны. Панчанка. Манатонны, нудны постук колаў чмяліным гудам поўз у вушы. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Любкі ’частка дзяльбы на дзве долі, якую адзін з удзельнікаў падзелу выбірае сабе’ (Цясл.). З рус. любки́ ў спалучэннях по любка́м, на любки́, любка́ ’добраахвотна, паводле свайго жадання, на выбар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Расчахну́ць, росчахну́ць ’расхапаць; разарваць’ (ТС), русчахну́ты ’разадраць, раскалоць удоўж (два ствалы, дзве галіны)’, русчахну́тысь ’разадрацца’ (брэсц.), расчахну́цца (рошчэхну́цца) ’разбіцца’ (хойн., ГЧ). Вытворнае ад чахаць (гл.), што да гукапераймання чах, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́мчышча, ‑а, н.

Месца, дзе стаяў замак. На вялікім замчышчы, дзе калісьці стаяў сярэдневяковы замак, узвышаюцца дзве напаўразбураныя высокія вежы, ад якіх дыхае сівой мінуўшчынай. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́пар, прысл.

Разм. Непасрэдна адзін за адным, без перапынку. Раман Дзянісавіч працаваў на заводзе па дзве змены запар, а то і цэлымі суткамі не пакідаў цэх. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)