брыльянці́н, ‑у, м.
Касметычны сродак для валасоў, які надае ім бляск. Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, пастрыжаны, як мелі звычай стрыгчыся нямецкія вайсковыя — пад высокую польку, з чорнымі і бліскучымі ад брыльянціну валасамі, з жоўтымі рамянямі, ваяўніча скрыжаванымі на грудзях. Карпюк.
[фр. brillantine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да сетка (у 2–5 знач.); невялікая, тонкая сетка. Сетачка дробных маршчын. Сетачка для валасоў. □ І сетачкі-крылцы ўжо сушаць стракозы. Колас. Сын .. сядзіць у бялюткай сетачцы на зэдліку ля плота. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́сма, ‑ы, ж.
Род расліннай фарбы для валасоў. Басма — сцёртае ў парашок лісце індыга.
[Цюрк.]
басма́, ‑ы́; мн. ба́смы, ‑аў; ж.
Гіст.
1. Тонкія лісты золата, серабра або медзі з выціснутымі малюнкамі, якія ўжываліся для ўпрыгожанняў.
2. У час татарскага нашэсця — пячатка з адбіткам партрэта хана.
[Цюрк. басма — адбітак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касме́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Галіна медыцыны, якая распрацоўвае сродкі і мерапрыемствы па падтрыманню здаровага стану і прыгожага выгляду скуры, валасоў і пазногцяў чалавека. Урачэбная касметыка. Кабінет касметыкі.
2. зб. Сродкі для надання свежасці і прыгажосці твару, целу. Аддзел касметыкі ў аптэцы.
[Ад грэч. kosmētikē — майстэрства ўпрыгожвання.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́длы, ‑аў; адз. няма.
Разм. Пасмы валасоў, поўсці ў жывёлы, звычайна скалмачаныя. Поп зараз прычасаў кудлы, апрануў расу, крыж начапіў на шыю ды паехаў. Якімовіч. / Пра клубы пылу, дыму, жмуты саломы, моху і пад. За акном праляталі неспакойныя, ірваныя кудлы дыму з паравоза. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лакі́ркі, ‑рак; адз. лакірка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Лакіраваныя туфлі. Іграла не толькі скрыпка ў яе руках. Яна [скрыпачка] ўся іграла сама — ад спрытных ног у элегантных чорных лакірках да кончыкаў валасоў над белым мармуровым ілбом, на якім не было ні адной маршчынкі. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хво́сцік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да хвост (у 1–8 знач.).
•••
З хвосцікам — з лішкам, з невялікім дабаўленнем. Гадоў.. [Арцёму] было дваццаць з хвосцікам, а ці доўгі быў гэты хвосцік, ён, пэўна, і сам не ведаў. Машара.
Мышыны хвосцік — пра вельмі тонкую касу з рэдкіх валасоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыру́льня, ‑і, ж.
Спецыяльна абсталяванае памяшканне для галення, стрыжкі, афарбоўкі, прычэсвання валасоў і пад. Мне трэба было пагаліцца, і я пайшоў у цырульню. Гамолка. Цырульня пустуе. Толькі побач з дзіцячым крэслам голяць нейкага кліента. Каршукоў. Кваліфікаваныя майстры цырульняў вам зробяць модную сучасную стрыжку. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачо́с 1, ‑у, м.
Размяшчэнне валасоў, зачасаных грэбенем у якім‑н. напрамку. Піўтэрле высокі, статны. Вузкі, досыць прыемны твар, з гарбінкай нос, русявыя, з прыгожым зачосам валасы. Навуменка.
зачо́с 2, ‑а, м.
Зачасанае, счасанае месца на ствале дрэва, бервяне і пад.; залысіна, пралысіна. Зрабіць зачос на бервяне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрапа́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрапаць.
2. у знач. прым. Які растрапаўся; раскалмачаны. [Алесь] прыціснуў .. [Ганну] да сябе, ілбом прытуліўшыся да яе растрапаных валасоў. Чорны. Цяжка, з намаганнем узмахвае варона сваімі растрапанымі крыламі. В. Вольскі. У пакой убегла Галя. У цыратавым фартушку, крыху растрапаная. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)