Тэрако́та ‘абпаленая каляровая ганчарная гліна’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). З рус. террако́та ‘тс’, якое, у сваю чаргу, з іт. terra cotta ‘абпаленая зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праме́р ’дыяметр’ (Байк. і Некр.). Наватвор 1920‑х гадоў на ўзор чэш. průměr, што калькуе ням. Durchmesser ’тс’ (Запрудскі, Stud. Russica, 20, 487).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыку́ць ’прыкаваць; прымусіць’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., ТСБМ). Да ку́ць, словаўтваральнага карэляту кава́ць (гл.) з субстытуцыяй ‑ав‑ > ‑у‑. Параўн. укр. прику́ти ’прыкаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучо́ны (БРС, Байк. і Некр., Касп., Шат.), ст.-бел. ученый ’тс’ < ученыи муж (Скарына). Згодна з Крукоўскім (Уплыў, 149), семантычная калька з рус. ученый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́вень1 ’ватэрпас, грунтвага’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр.), аформілася пад уплывам рус. у́ровень ’тс’. Да роўны (гл.).

Ро́вень2 ’раўня’ (ТС). Гл. раўняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́тня ‘адзінка ліку, роўная ста’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Сержп. Прымхі). Укр., рус. со́тня ‘тс’. З *сътьня (гл. сто). Фасмер, 3, 728.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стырча́ць ‘тырчэць’, ‘вытыркацца, высоўвацца’ (Некр. і Байк., Рам. 6, Ян.), стырч, стырчком ‘сторч, тарчмаком’ (Ласт.), стырч ‘палявы хвошч’ (лельч., ЛА, 1). Да тырчаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́фель ’паркет’ (Некр. і Байк.). Запазычана з ням. Tafel ’дошка, пліта’, магчыма, праз польск. tafelka ’плітка, дошчачка’ ад tafla ’пліта, тонкая дошчачка’, гл. тахля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Толь ’воданепранікальны тоўсты кардон’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк.). Запазычана праз рус. толь ’тс’ з франц. tôle ’дахавыя лісты, дахавае жалеза’ (ЕСУМ, 5, 594).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбо́ліць ’прыбавіць’ (Нас., Байк. і Некр.), прыбо́ліць ’павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад бо́лей, гл. бо́льшы, параўн. рус. смал. прибо́леть ’колькасна павялічыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)