канана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Частая і моцная стрэльба з вялікай колькасці гармат. На ўсходзе грымела кананада. І неўзабаве Савецкая Армія вызваліла людзей ад немінучай смерці. Асіпенка.

[Фр. canonnade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́ксан, ‑а, м.

Механічны сігнальны гудок трактара, аўтамабіля і інш. Жарыкаў не пераставаў сігналіць; клаксан яго машыны падаваў такія трывожныя гудкі, што можна было падумаць — здарылася няшчасце. Асіпенка.

[Англ. klaxon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міны ​1. Па ўсім было відаць, што міннае поле пачыналася недзе на балоце і канчалася крокаў за дваццаць ад зямлянак. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабла́жлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Нястрогі, непатрабавальны. Так з іх [настаўнікаў] паблажлівай дапамогай і закончыла Ева сямігодку. Асіпенка.

2. Мяккі, велікадушны. Лёс, які дагэтуль наносіў .. [Сімону] удары, стаў больш паблажлівым. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́нак, ‑нка, м.

Разм. Небагаты пан; паўпанак. Неяк да Братка завітаў малодшы сын пана Залуцкага з х[е]ўрай падпанкаў. Асіпенка. Селяніна крыўдзілі розныя панскія паслугачы, падпанкі, аканомы, цівуны. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастая́лы, ‑ая, ‑ае.

Які сапсаваўся, якасна змяніўся ад доўгага стаяння. А вакол былі мокрыя лугі з высокай, перастаялай травой. Караткевіч. Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правінава́ціцца, ‑вачуся, ‑вацішся, ‑ваціцца; зак.

Тое, што і правініцца. Міхась не разумеў, што Тышкевічу трэба ад яго. Закрадвалася ў душу падазрэнне. Можа, ён у чым-небудзь правінаваціўся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысу́ха, ‑і, ж.

Абл. Каханая, любая. [Хоня:] — Адвярнулася ад мяне прысуха мая! Мележ. [Сцепаніда] стаяла ў лазовых кустах, чакаючы Веру, каб з вока на вока пагаварыць з Мікітавай прысухай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгалі́ніцца, ‑ніцца; зак.

Пайсці ў галіны, даць вялікае голле (пра дрэвы). — А перасадзіце .. [ліпу] на сонца, дык убачыце, як хутка разгалініцца. Асіпенка. Сад ужо шмат выгнаў угару, разгалініўся. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талакно́, ‑а, н.

Мука з ачышчанага пражанага аўса. // Страва з такой мукі. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)