бесцэнзу́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не праходзіць цэнзуры. Жыццё і задачы рэвалюцыйнай барацьбы патрабавала больш дзейсных і эфектыўных сродкаў агітацыі, якія, мінаючы рагаткі царскай цэнзуры, даносілі б праўдзівае слова народных масам. Патрэбен быў вольны бесцэнзурны беларускі друк. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́жыва, прысл. (у спалучэнні з дзеясл. «хаваць», «паліць» і пад.).
Жывым, у жывым стане. — Сам збіраецца сто год жыць, а другіх зажыва хавае. С. Александровіч. Сям’ю Кошуб — бацьку, маці, старэйшага брата і маленькую сястрычку — фашысты спалілі зажыва. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
леснічо́ўка, ‑і, ДМ ‑чоўцы; Р мн. ‑човак; ж.
Разм. Хата лесніка і яго сям’і. Некалі на гэтым Месцы стаяла.. леснічоўка, у якой жыў панскі ляснік Міхал Міцкевіч. С. Александровіч. На маленькай утульнай палянцы стаіць адзінокая леснічоўка. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябо́сь, часціца ў знач. пабочн.
Разм. Ужываецца для ўзмацнення зместу выказвання ў значэнні: напэўна, відаць; ужо ж вядома. [Гаспадыня:] — А мае вы небажаткі, а мае саколікі... Замарыліся, нябось. С. Александровіч. [Бацька:] — Лажыся спаць, кажу! Заўтра, нябось, не дабудзішся цябе! Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпяра́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Абл. Тое, чым падпяразваюцца. Верхнюю рубашку.. [Блецька] насіў без падпяразкі. Чорны. Дзед Сёмка стаіць у дзвярах. Гэта высокі сівы стары ў зрэбнай без падпяразкі кашулі і шарачковых портках. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́дых, ‑у, м.
Разм. Тое, што і перадышка. — Як ты думаеш, маці, можа, варта сёлета дажынкі справіць? — Людзі нам памагалі, цурацца іх нельга... Ды ўрэшце яно — цалюткі год гаруеш, гаруеш, а продыху няма. Хоць разгавецца крыху. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак.
Разм. Ствараць стукат; стукатаць. Стукацела швейная машына, Мар’я Іванаўна, здаецца, забылася за ёю пра ўсё. Пестрак. Гулка стукацяць дзеравяшкі, шкробаюць чаравікі і боты. Палонныя стаміліся, ідуць не ў нагу, як папала. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балаго́л, ‑а, м.
Уст. Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы. У жніўні 1916 года будучыя семінарысты склаліся разам і нанялі балагола, які завёз іх у Нясвіж. С. Александровіч. // Спецыяльная фурманка для перавозу грузаў ці людзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абе́ручкі, прысл.
Разм. Тое, што і аберуч. І ты, слуга такога бога, яго аберучкі ўздымаў і разам з ім мяне, нябогу, крывёй нявіннай абліваў? Дубоўка. У раненага загарэліся вочы, ён аберучкі хапіў біклагу і пачаў прагна піць. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сука́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сукасты. Грышка ўперад крочыць смела Цераз ельнік заімшэлы. У руках сукаты кій. А. Александровіч. Адляцеў паўсвета і паўнеба, паўзямлі спякотнай асвяжыў, каб на ранку між сукатых вербаў васільком прабіцца на мяжы. Летка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)