аднолькавы, роўны, такі, раўназначны, раўнацэнны, аднастайны, аднатыпны; аднакі (абл.) □ адзін у аднаго, адна цана, адной шэрсці, на адзін аршын, на адзін капыл (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Се́джа ‘засада на ваўкоў (з прынадай)’ (Касп., Янк. 3.), ‘памост з дошак пры лоўлі рыбы на язах’ (маг., мін., гом., Браім, Рыбалоўства). Гл. сежа; ‑д‑ пад уплывам дзеяслова сядзець; гл. аб тым Карскі, 1, 383. Сюды ж се́джа ‘многа грыбоў адзін каля аднаго’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсе́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Моцны алкагольны напітак, настоены на палыне, асіне ці іншых духмяных раслінах. Два хлопцы сядзяць, вістуючы, Далары кладуць на кон, Адзін аднаго частуючы Абсентам ды каньяком. Таўбін.

[Фр. absinthe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ператрывожыць.

2. у знач. прым. Які перажыў моцную трывогу. На пляцы ў сярэдзіне сяла невялікай купкай ціснуліся адзін да аднаго ператрывожаныя людзі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разасяро́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.

Раздзяліўшыся на драбнейшыя групы, размясціцца асобна адзін ад аднаго, у некалькіх месцах. З .. асінніку выбегла некалькі чалавек партызан. .. За імі, разасяродзіўшыся, бегла чалавек трыццаць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакла́дны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае ісціне, правільны.

Дакладная вага.

Д. гадзіннік.

2. Поўнасцю адпаведны ўзору, правілам, патрабаванням.

Дакладная копія.

Д. пераклад.

3. Канкрэтны, вычарпальны, не прыблізны.

Д. ўлік.

Д. адрас.

4. Акуратны, пунктуальны.

Д. выканаўца.

5. У якім асобныя элементы выразна аддзелены адзін ад аднаго.

Дакладныя рухі.

Дакладныя прыёмы.

○

Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматычных метадах.

|| наз. дакла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шту́рхацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Штурхаць каго-н. іншага або адзін аднаго.

Ш. ў натоўпе.

2. перан. Быць дзе-н. у цеснаце, таўкатні (разм.).

Ш. ў аўтобусе.

3. у што. Штурхаць што-н., імкнучыся пранікнуць куды-н. (разм.).

Ш. ў дзверы.

4. Знаходзіцца, бадзяцца дзе-н. без асобага занятку, без мэты (разм.).

Ш. па базары.

|| наз. шту́рханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прамава́ць 1 ’надаваць, узводзіць у вышэйшую (духоўную) ступень’ (Нас.). Праз польск. promować ’пераводзіць у наступны клас; прысвойваць вучоную ступень і пад.’ < лац. promovere ’перасоўваць, рухаць наперад’ (гл. Банькоўскі, 2, 783).

Прамава́ць 2, прамова́ты ’лаяць, сварыцца’ (горк., бяроз., Шатал.). З польск. przemawiać (się) ’папікаць адзін аднаго, спрачацца, лаяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднагадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Узрост якога адзін год. Аднагадовая дзяўчынка.

2. Які праходзіць свой цыкл развіцця (ад прарастання насення да наступнага адмірання каліва) на працягу аднаго года. Кукуруза — аднагадовая расліна. Аднагадовыя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Перамагчы хітрасцю, абхітрыць. Хлопцы браліся дужацца і, падскакваючы, нібы два пеўні, намагаліся адзін аднаго перахітрыць, падставіць ножку і пакласці, як кажуць, на абедзве лапаткі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)