зліня́лы, -ая, -ае.

Які страціў першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвілы.

Злінялая хусцінка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які злубянеў, зрабіўся каляны.

Злубянелыя на марозе прасціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэ́рн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Урач, які праходзіць навучанне ў інтэрнатуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфарматы́ўны, -ая, -ае.

Насычаны інфармацыяй, які добра інфармуе.

|| наз. інфарматы́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іхтыяло́гія, -і, ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае рыб.

|| прым. іхтыялагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калігра́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які піша прыгожа і разборліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калязямны́, -а́я, -о́е (спец.).

Які знаходзіцца каля Зямлі, акружае Зямлю.

Калязямная атмасфера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калясардэ́чны, -ая, -ае (спец.).

Які знаходзіцца вакол сэрца, абкружае яго.

Калясардэчная сумка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канакра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Злодзей, які крадзе коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канькабе́жны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да катання на каньках.

К. спорт.