успу́шыцца, ‑шыцца; зак.

Разм. Раздуцца (пра жывот).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасведчанне, сведчанне, даведка / пра сканчэнне навучальнай установы, праходжанне службы: атэстат / пераважна пра нараджэнне: метрыка / сведчыць асобу: пашпарт / пра пэўныя паўнамоцтвы: мандат / на права займацца якой-небудзь дзейнасцю: патэнт / партыйнае, камсамольскае, прафсаюзнае: білет

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гніліна́, ‑ы, ж.

Разм. Пра што‑н. гнілое, звычайна пра старую будыніну. Кватараваў [Кузьма] у такой гніліне, што сцены зямлёй пахлі, трава на даху расла. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ін-фо́ліо,

1. прысл. У палавіну аркуша (пра фармат кнігі, альбома і пад.). Кніга надрукавана ін-фоліо.

2. нескл., м. Пра кнігу, альбом такога фармату.

[Ад лац. in — у і folium — аркуш.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лыча́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае доўгі лыч, з доўгім лычом. [Андрэенка] распытваў пра распарадак на ферме, пра рацыён, пільна аглядаў станкі і іх лычастых жыхароў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шму́ляцца, ‑яецца; незак.

1. Выцірацца, зношвацца ад частага ўжытку (звычайна пра адзенне). Шмуляецца каўнер.

2. Церціся, сцірацца, націрацца (пра скуру). Ад грубай тканіны шмуляецца шыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́тва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Прылада для галення.

Электрычная б.

Язык як брытвапра здольнасць востра, дасціпна гаварыць.

|| прым. бры́твенны, -ая, -ае.

Б. прыбор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бы́стры, -ая, -ае.

1. Які хутка цячэ, лётае, бегае.

Быстрая плынь.

Б. хлопчык.

2. Жывы, праніклівы (пра вочы, позірк і пад.).

У дзяўчыны быстрыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбухны́, -а́я, -о́е.

1. Які служыць для ўтварэння выбуху (у 1 знач.).

Выбухная камера.

2. Такі, вымаўленне якога суправаджаецца выбухам (пра гукі мовы).

Выбухныя зычныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак., што і чаго.

Адрэзаць ад цэлага ці кавалка (часцей пра хлеб).

А. лусту хлеба.

|| незак. адкро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)