саба́каў, ‑ава.
Разм. Які належыць сабаку. Сабакаў хвост. □ Але хто гэта будзе лічыцца з сабакавымі жаданнямі? Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэадалі́тчык, ‑а, м.
Той, хто працуе з тэадалітам. — Маўчаць тэадалітчыкі, — сказаў Лёня. — Здаецца, не крывім лініі. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устано́ўшчык, ‑а, м.
Той, хто ўстанаўлівае што‑н. [Камандзір:] — Канчай сваё пісьмо ды будзем трэніраваць устаноўшчыкаў трубкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
службі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Разм. Той, хто старанна, рупліва адносіцца да сваіх службовых абавязкаў. Самі [дзед і бацька] былі акуратныя службісты, узнагароджаны медалямі і ордэнамі. Алешка. // Служачы. Ішоў, відаць, кандуктар або хто іншы з службістаў. Пестрак. // Разм. неадабр. Той, хто на выгляд стараецца, а на справе фармальна выконвае службовыя абавязкі. [Далін:] Узяць — хоць ротны наш: Муштроўшчык, ну смех чысты. Дзе трэба — ляжа лістам, Прыходзіць проста ў раж І чыніць ералаш, Каб спраўныя быць службістам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мармы́ль ’бурклівы мядзведзь, чалавек’, ’маўклівы чалавек’ (Касп., Нас., Некр.), ’маўклівы чалавек’ (клім., Мат. Маг.), мармылёк ’капрызнае дзіцё’ (Нас.), лун. мормы́ль ’мармытун, які гаворыць сам з сабой’ (Шатал.), мормэ́ля, мэрмэ́ля ’тс’ (ТС), мармы́ля ’нелюдзень’, ’той, хто незразумела гаворыць’ (докш., Янк. Мат.). Балтызм. Параўн. літ. murmùlis, murmuiỹs ’той, хто няясна гаворыць, бурчыць’ < murmė́ti, marmė́ti ’мармытаць, няясна гаварыць’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сэ́ндзіць ’абгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск. sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск. sędzia ’суддзя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярза́ ’балака, гаварун, балбатун’ (Грыг.), укр. верзи́ця ’пустамеля’, рус. перм. верзи́ла ’той, хто гаворыць лухту, недарэчнасці’. Да вярзці́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кліе́нт ’той, хто карыстаецца паслугамі каго-небудзь’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову з ням. Klient (Шанскі, 2, 8, 155).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дапыта́цца (каго, чаго, што) сов. разузна́ть (что, о ком, чём); допыта́ться (о ком, чём);
д. ў чалаве́ка, хто ён — разузна́ть (допыта́ться) у челове́ка, кто он;
д. пра́ўды — разузна́ть пра́вду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арты́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і г. д.). Оперны артыст. Артыст эстрады. Цыркавы артыст. Народны артыст рэспублікі.
2. перан. Разм. Той, хто валодае вялікім майстэрства ў якой‑н. галіне, таленавіта робіць што‑н. Артыст сваёй справы.
[Фр. artiste.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)