банк², -а, м.

1. У картачнай гульні: грошы, якія пастаўлены на кон.

Сарваць б.

2. Азартная картачная гульня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блат, -у, М бла́це, м. (разм.).

Знаёмствы, сувязі, якія можна выкарыстаць у асабістых карыслівых інтарэсах.

Купіць па блаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жарства́, -ы́, ж.

Буйны калючы пясок, дробныя каменьчыкі, якія ўтвараюцца ад разбурэння горных парод.

|| прым. жарсцвя́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́дкі, -дак (уст.).

Масіўныя драўляныя кайданы, якія надзявалі раней на ногі, рукі і шыю арыштанта для папярэджання ўцёкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́тнік, -у, м., зб.

Дровы, нарыхтаваныя вясною на зіму, якія аблетавалі, падсохлі за лета.

А. зімой добра гарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гукара́д, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Рад музычных гукаў, якія размешчаны ў якой-н. паслядоўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́ны, -аў, адз. гун, -а, м.

Група старажытных цюркамоўных плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяля́га, -і, мн. -і, -ля́г, м. (разм., неадабр.).

Чалавек, заклапочаны толькі такімі справамі, якія прыносяць найбліжэйшую асабістую выгаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспансерыза́цыя, -і, ж.

Сістэма медыцынскіх мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца дыспансерамі з мэтай прафілактыкі і своечасовага лячэння захворванняў.

Д. насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

екцяння́, -і́, ж.

Шэраг малітвенных прашэнняў, якія гаворацца дыяканам ці святаром пры богаслужэнні ад імя вернікаў.

Вялікая е.