дры́жыкі, ‑аў; адз. няма.
Частае сутаргавае ўздрыгванне цела (ад холаду, нервовага узбуджэння і пад.). У дрыжыкі кідае. □ [Цётцы Мальвіне] было так страшна, аж да дрыжыкаў у каленках, і разам з тым весела. Навуменка. Вада хлюпала ў ботах, непрыемныя дрыжыкі прабягалі па целе. Шчарбатаў.
•••
Дрыжыкі прадаваць гл. прадаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Мерзнуць, стыць. Падыходзіла зіма. Сыпаўся калючы сняжок, і сівер наганяў холад. .. Зяблі рукі. На пісьмовых уроках ручка вывальвалася з пальцаў. Чарнышэвіч. Ужо зусім змокла пілотка, зябла на ветры нядаўна астрыжаная галава. Быкаў. // Гінуць ад холаду; вымярзаць. Зябнуць пасевы ад марозу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прамёрз, ‑мерзла; зак.
1. Моцна замерзнуць ад холаду; адубець. Цэлую ноч прасядзела [Кацярына] над .. [бычком] і добра прамерзла сама. Кулакоўскі.
2. Пакрыцца лёдам; зацвярдзець ад марозу на вялікую глыбіню. Рака прамерзла да дна, лёд быў чысты, як спірт, свіціўся наскрозь. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаро́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; -о́жаны; зак.
1. каго-што. Падвергнуць дзеянню холаду, даць замерзнуць, застыць.
З. рыбу.
З. садавіну.
2. што. Моцна астудзіць (разм.) 3. віно.
3. што. Абязболіць які-н. участак цела спецыяльнымі сродкамі (разм.).
З. зуб.
4. перан., што. Пакінуць на ранейшым узроўні або нявыкарыстаным.
З. сродкі.
З. будаўніцтва.
|| незак. замаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. замаро́жванне, -я, н. і замаро́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падмаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак.
1. што. Замарозіць злёгку або дадаткова; не ўберагчы ад марозу. Падмарозіць мяса. □ [Старшыня:] — З раёна паведамілі, што з заўтрашняга дня пачынаюцца замаразкі. Каб не падмарозіць нам бульбу. Шашкоў.
2. безас. Аб наступленні холаду, марозу. Праз дзень-два зноў падмарозіла і выпаў снег. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Замарозіўшы, прымацаваць да чаго‑н.
2. Злёгку пашкодзіць марозам; абмарозіць. Прымарозіць пальцы на назе. □ — Пуп .. [цяля] прымарозіла, як яшчэ пад каравай было. Ермаловіч.
3. безас. Падмарозіць (пра надыход маразоў, холаду). На дварэ добра прымарозіла. У паветры кружыліся сняжынкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Вельмі азябнуць ад холаду; змерзнуць. Рукі скарчанелі. □ Ён, Паўлік, аж скарчанеў, пакуль дачакаўся чаргі. Шыцік.
2. Стаць халодным і цвёрдым; застыць (пра труп). Былы цагельны заводзік .. Пабітыя печы, ямы. І .. [людзей] шмат тысяч. Ляжаць, хто дзе скарчанеў. Адамовіч. // Адубець; засохнуць, закарэць (пра рэчы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́вераць, ‑ае; незак.
Разм. Рабіцца шурпатым, асмуглым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.). Пах лесу ў Мсціжы пачынала прыносіць.. на згон зімы, калі ў доўгія, па тыдні, адлігі адтавалі сосны і чарсцвелі, высыхаючы на калючым, суровым ветры, ад якога трэскаюцца рукі і сіверае твар. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сця́цца², сатну́ся, сатне́шся, сатне́цца; сатнёмся, сатняце́ся, сатну́цца; сця́ўся, сцяла́ся, -ло́ся; сатні́ся; зак. (разм.).
1. Сабрацца ў камяк, скурчыцца.
С. ад холаду.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Шчыльна злучыцца, сціснуцца (пра губы, зубы і пад.).
Губы сцяліся ад болю.
3. перан. Сціснуцца, выклікаўшы цяжкае дыханне (пра горла, грудзі і пад.).
Унутры ўсё сцялася.
Сцялося ад крыўды сэрца.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зацвярдзець пад уздзеяннем марозу.
Гразь к вечару сцялася.
|| незак. сціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
потрясти́сь патрэ́сціся, (долго) папатрэ́сціся; (подрожать) падрыжа́ць, (долго, неоднократно) разг. пападрыжа́ць; (содрогнуться) страсяну́цца, скалану́цца, здрыгану́цца;
потрясти́сь на теле́ге патрэ́сціся (папатрэ́сціся) на калёсах;
потрясти́сь от хо́лода патрэ́сціся (папатрэ́сціся, падрыжа́ць, пападрыжа́ць) ад хо́ладу.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)