Гілява́ць ’гізаваць’ (Сцяшк.). Так, як ад гіж (гл.) утвораны дзеясловы гіжа́ць, гіжува́ць, а ад гіз ’авадзень’ — гіз ’гізаванне’, гі́зава́ць, так і ад гіль ’авадзень’ утвараецца гілява́ць. Сл. паўн.-зах. прыводзіць форму ґілява́ць і мяркуе, што гэта запазычанне з літ. gyliúoti ’гізаваць, гарэзаваць, забаўляцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасю́ль ’дасюль’ (Шпіл., Нас.), посю́ль ’тс’ (ТС), по́сюль ’тс’ (ельск., Мат. Гом.; Янк. 2, Ян.). Утвораны з прыстаўкі па‑ (по-) < прасл. po‑ і прыслоўя selě/seli тут з карэнным ‑ʼu‑, якое пад уплывам вакалізму сіноніма s(j)ud‑ < sǫdě (ESSJ SG, 2, 576).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасядзе́нне, пасядзённіко ’спакойная работа’, ’бяседа’ (Нас.). Утвораны ад дзеяслова пасядзёць < сядзёць (гл.). Сюды ж пасядзенкі, пасядушкі ’наведванне каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах’ (ТСБМ), маг. пасядзелкі ’вячоркі дзяўчат-папрадух’ (Жакава–Блінава, Пытанні бел. дыял.), поседанье, поседзёнькі, поседзёнкі ’тс’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паціра́ч ’ручнік’ (Мат. Гом.), смарг. пацірык ’тс’ (Сл. ПЗБ), паціраха ’тс’, ’ануча для мыцця падлогі’ (Мат. Гом.), пацерка ’ануча, ручнік для посуду’ (Касп.). Утвораны ад дзеяслова po‑tira‑tV выціраць’, у якім po‑ мае значэнне ’паступовасць і шматразовасць дзеяння’. Да церці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віравы: віравая вада, віравы шчупак ’які мае адносіны да вір 1 (КТС). Укр. вирови́й ’вірны, віровы, бяздонны, дрыгвяны’, рус. вирово́й, вырово́й ’тс’, польск. wirowy ’вярчальны; віхравы’, чэш. vírový, vířivý ’тс’, славац. vírový ’віравы’. Адназоўнікавы прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ав‑ы (< прасл. ov‑ъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віснуць ’вісець, паволі спускаючыся ўніз; гарнуцца, хіліцца; ацірацца, быць неадступна’ (БРС, Нас.). Укр. виснути, рус. виснуть ’тс’, польск. wisnąć ’звісаць’; павяваць, дзьмуць’, каш. vʼisnǫc ’абвісаць’, чэш. visnouti ’тс’, балг. висна ’вісець, навісаць; ацірацца’. Прасл. visnǫti. Інфінітыў, утвораны пры дапамозе суф. ‑nǫ‑ti. Да вісе́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзю́баць ’дзюбаць’ (БРС). Рус. дыял. дю́бать ’тс’. Параўн. чэш. ďubati, славац. ďubať ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 37) мяркуе, што тут дзеяслоў, утвораны ад dʼub‑ < і.-е. dheu̯b(h)‑ ’глыбокі’, ’даўбці’ (аб кантамінацыі з *zobati ’тс’ гл. у Махэка₂, 132). Ад дзеяслова ўтворана бел. дзю́ба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла́пек, лапёка ’латка’ (маг., гом., ДАБМ, к. 231, Нар. сл.), лапёка і лапёха (Мат. Гом.), пух., рагач. липёка ’невялікі участак, заняты пад што-небудзь’, воран. ’кавалачак дрэва’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм, утвораны ад lopas ’латка’ і дэмінутыўнага суф. ‑ėkas, адаптаваны на Гомсмммчыне ў ‑ежа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ханькі, ма́ханькій, ма́хенькі, ма́хонькі, махо́сенькі, махо́хоханькі, маху́сенькі, махоткі, маху́ткі, маху́тэнькі ’дробны, маленькі’ (Бяльк., Нас., Растарг., добр., Мат. Гом.). Прымыкаюць да рускамоўнага арэалу. Утвораны ад малы, рус. малый па аналогіі да легохонький, тихохонький (Фасмер, 2, 585) з выпадзеннем склада ‑ле‑ (‑лё‑), параўн. ст.-рус. малехонький ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паха́тная, паха́туха, поха́тніца, паха́тніца, поха́тныца, паха́туха ’жанчына, якая любіць пабегаць па хатах, каб пачуць ці расказаць навіны, плёткі’ (глус., Янк. Мат.; Янк. 1, Некр., Сл. ПЗБ; лун., Шатал., ТС, Сл. Брэс.). Утвораны са словазлучэння па хатах (бегаць) і суфіксаў ‑уха, ‑іца, ‑ная. Да ха́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)