бамбу́к, ‑у, м.

1. Шматгадовая, радзей аднагадовая расліна сямейства злакавых з падземным карэнішчам і дрывяністым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом. / у знач. зб. Нарэзаць бамбуку.

2. Матэрыял для вырабу садовай мэблі і інш. Нізенькія ложкі, стол, крэсліцы з тонкага бамбуку, здавалася, могуць рассыпацца пры першым дотыку. Б. Стральцоў.

[Малайск. bambu.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстая́цца, ‑стаіцца; зак.

1. Пастаяўшы нейкі час, даць асадак, адстой (пра вадкасць). Семнаццаціметровая тоўшча вады адстаялася, утварыўшы тры слаі. М. Стральцоў.

2. перан. Набыць канчатковы ўстойлівы выгляд (пра думкі, погляды). Усё там [у маленстве] ясна, міла здалёк, адстаялася ў часе, выдатна вынашана, нават і ў сорак пяць гадоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асты́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў халодным, прастыў. Мацей прынёс з-пад паветкі бярэмца дроў, пакідаў іх у рэдкі душок астылай печы. М. Стральцоў.

2. перан. Які стаў спакайнейшым. Не астылы ад уражанняў дня, Васіль Пятровіч зноў і зноў спрабаваў загаварыць з.. [Верай Антонаўнай] пра работу камісіі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мазаць (у 1 і 2 знач.).

2. у знач. прым. Брудны, запэцканы.

3. у знач. прым. Глінабітны. К вечару паабапал замігцелі ў кучаравых вішнёвых садках белыя мазаныя хаты. Б. Стральцоў.

•••

Адным мірам мазаны — пра людзей з аднолькавымі адмоўнымі ўласцівасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́мік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да дом; невялікі дом. // Невялікая пабудова для птушак, звяроў, пчол і пад. Бацька .. [Міхасёў] быў яшчэ пчаляром, і ўсё з калод мёд выкачваў, домікаў не прызнаваў. Б. Стральцоў.

•••

Картачны домік — пра меркаванні, разлікі і пад., якія не маюць пад сабой трывалай асновы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мусо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Разм. Часта дакранацца да чаго‑н. насліненымі або бруднымі пальцамі. Бацька з маці шапталіся над сталом цэлы вечар, мусолілі ў пальцах разнаколерныя паперкі сабраных за гады грошай і раскладалі на кучкі. Б. Стральцоў. Збіраліся [студэнты] купкамі, мусолілі старыя канспекты, спрачаліся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растру́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раструшчыць.

2. у знач. прым. Раздроблены, разбіты на дробныя кавалкі. Пад нагу то тут, то там траплялі раструшчаныя кукурузныя пачаткі. М. Стральцоў. Ступіш не так — і загрыміць якая-небудзь бляшанка, пакоціцца ўніз раструшчаная цагліна... Бураўкін. // Пашкоджаны, разбіты (пра косць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сербія́нка 1,

гл. сербіяне.

сербія́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Цыганскі народны танец хуткага тэмпу. Захапіўшы ў першай пары Янка Маньку, Юрка Раю, Даюць дыхту, даюць жару, «Сербіянку», «Польку» шпараць, А гармонік грае, грае. Купала. Тады гралі страданне, кракавяк, .. а смялейшым дзеўкам заказвалі сербіянку. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапаткі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Які шапаціць, шамаціць. Бывайце, грушы шапаткія, вербы ціхія, маладыя, вольныя вечары! Мележ. Нерухома стаяў густы амярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін, пераплёўшы галіны, акрыўшыся белымі шатамі крохкай, шапаткой шэрані. Колас. У густым хвойніку гарнуліся адна да аднае дзве шапаткія рабіны. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баламу́т, ‑а, М ‑муце, м.

Разм.

1. Чалавек, які ўносіць беспарадак, разлад. Хлопца брала крыўда за бацьку, злосць на Чыкілевіча, як галоўнага звадыяша і баламута. Колас.

2. Прайдоха, інтрыган, спакуснік. [Волька:] — Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацелася. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)