Мадэрн ’дэкадэнцкі напрамак у архітэктуры і мастацтве на мяжы XIX і XX стст.’, (разм.) ’што-небудзь сучаснае, моднае’ (ТСБМ). Еўрапейскае слова, запазычанае з рус. модерн < фр. moderneсамы новы, сучасны’ (Лёхін, 456).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нагу́л, ‑у, м.

1. Адкорм на пашы жывёлы, якая прызначана для забою. Нагул — самы пашыраны від адкорму авечак.

2. Ступень адкормленасці, колькасць тлушчу, нагулянага на пашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праклама́цыя, ‑і, ж.

Агітацыйны лісток палітычнага зместу. — А вось у мяне ёсць свежы лісток, — казаў той самы Сцёпка мужыкам і даставаў з-за пазухі пракламацыі. Колас.

[Ад лац. proclamatio — адозва, заклік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крупча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Самы высокі сорт пшанічнай мукі, прыгатаванай з крупкі. Ужо цягнулі [паліцаі] са склада на машыну некалькі мяшкоў крупчаткі і цукру. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

максіма́льны, ‑ая, ‑ае.

Самы большы сярод іншых, найбольшы; проціл. мінімальны. Максімальная колькасць. Максімальная глыбіня. Максімальнае напружанне. □ [Лётчык] пайшоў на поўдзень па простай лініі на максімальнай хуткасці. Алешка.

[Ад лац. maximus — найбольшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старе́йшийII превосх. ст.

1. (самый старый) найстарэ́йшы, са́мы старэ́йшы;

2. (давно существующий) старэ́йшы;

старе́йший университе́т страны́ старэ́йшы ўніверсітэ́т краі́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасле́дак, ‑дка, м.

Разм.

1. Самае меншае па ўзросту, апошняе дзіця ў сям’і.

2. толькі мн. (пасле́дкі, ‑аў). Рэшткі, астаткі чаго‑н. Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі, Крыўдзіць ураднік, поп абірае, Воласць з нас цягне паследкі. Купала. // перан. Зневаж. Падонкі. [Барушка:] — Ведаем мы такіх абаронцаў народных, і самі з вусамі... Паследкі сабачыя!.. Карпаў.

•••

На (самы) паследак — у апошнюю чаргу; на самы канец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае ўсіх, многіх; пагалоўны. Павальныя вобыскі. □ [Міхась:] — Пасля нашага знаёмства пачаліся павальныя арышты. Хведаровіч. Пачаўся самы страшны — верхавы, ці так званы павальны пажар. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклеката́ць, ‑клекачу, ‑клякочаш, ‑клякоча; зак.

Пачаць клекатаць. // Праклекатаць. [Бусліха] апусцілася на гняздо, закрануўшы крылом бусла. Бусел злёгку заклекатаў, відаць, напомніў пра асцярожнасць і адсунуўся на самы край. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспада́рны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і гаспадарлівы. Усё гэта [здзекі, пакуту] адчулі на сваім гарбе сяляне, а Мікола, гаспадарны селянін, самы рупны, але і бедны, — першы за ўсіх. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)