бяс..., прыстаўка (гл. бес...).

Ужываецца замест «бес...» у першым складзе перад націскам, напрыклад: бяссонніца, бясхмар’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лева...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «левы», напрыклад: левабуржуазны, левафланговы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літ...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову літаратурны, напрыклад: літгурток, літмантаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машына...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «машына», напрыклад: машыназнаўства, машынабудаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мед...

Першая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «медыцынскі», напрыклад: медрабатнік, медсястра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...метрыя, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных назоўнікаў, якія маюць значэнне вымярэнняў, напрыклад: геаметрыя, планіметрыя.

[Ад грэч. metréō — мераю, вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метэа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «метэаралагічны», напрыклад: метэаназіранне, метэастанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

друга...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «другі», напрыклад: другакласнік, другакурснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэва...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «дрэва», напрыклад: дрэваапрацоўчы, дрэвападобны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дып...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «дыпламатычны», напрыклад: дыпкупэ, дыпкур’ер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)