падвучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
Разм. Павучыцца дадаткова; павысіць сваю кваліфікацыю. Падвучыцца англійскай мове. □ Правучыўшы пяць гадоў дзяцей у Ясенеўцы, захацеў я і сам падвучыцца. Васілевіч. [Сцяпан:] — Узялі мяне ў дзіцячы дом, падвучыўся я там, а потым і мара мая збылася — стаў трактарыстам. Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стове́жавы, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які вылучаецца мноствам вежаў (пра горад, палац і пад.). Вось ты, стовежавая Злата Прага! Мележ. А як жа ты, мая зямля-радзіма, а дзе твае стовежавыя замкі? Ці ж іх мае прапрадзеды сівыя, умельцы-мудрацы, не будавалі? Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́іць 1 ’мабыць’ (чачэр., Мат. Гом., краснап., Бяльк.). Скарачэнне і зліццё слоў мае быць. Да ма́быць (гл.).
Ма́іць 2 ’хіліць на сон’ (смарг., Сл. ПЗБ), рус. маять, балг. мая. Роднаснымі да іх з’яўляюцца ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’тс’, ст.-в.-ням. muohi ’праца’, muodi, гоц. af‑mauþs ’стомлены’, ням. müde, ст.-грэч. μῶλος ’цяжар’, μῶλυς ’вычарпаны, аслаблены’, лац. mōlēs ’цяжар, маса’ (Шміт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сі́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
Разм.
1. Намагацца. Дый як ні сілілася Лёдзя, ступала яна няўпэўнена, дробнымі крокамі. Карпаў. [Цімох] быў .. нізкарослы і, спяваючы, высока задзіраў галаву. І так сіліўся, што аж жыллё выпіналася на шыі. Ермаловіч. // з інф. Старацца, прабаваць зрабіць што‑н. Антось у цемнаце сіліўся разгледзець брата. Дамашэвіч. Схіліўшы ўніз галаву, дзяўчына сілілася паправіць падбародкам разарваную на грудзях блузку — рукі былі закручаны назад і звязаны. Лынькоў. Мікульскі сіліцца адарваць позірк ад гэтай попельніцы, разглядае дэталёва камендантаў стол. Місько.
2. Мерацца сіламі. [Мужык:] — Сям’я мая галодная, Хаціна мая хіліцца, Ідзі, Зіма нягодная! Не дуж з табою сіліцца. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збале́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Тое, што і збалець. Ці то збалелася Вольчына душа, стачылі яе адзінота і сум, а можа пераканаў гарачы шэпт Арыны, але без доўгіх угавораў нарадзілася яна перабрацца да свякрухі. Б. Стральцоў. — Я ўся збалелася па табе. Дзяцінка мая! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Сумны, журботны. Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні — і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы. Караткевіч.
2. Які любіць павучаць, дакараць; бурклівы, сварлівы. Мая свякроў журлівая, А да таго і сварлівая. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.
Знаходзіцца ў стане журбы; сумаваць, маркоціцца. Над рэчкай журацца каліны, Іх радасць ветрам аднясло. Пушча. З прыгожай доляй я заручаны; Ты, маці, не журыся. Пысін. // па кім-чым. Нудзіцца, сумаваць. І маці родная мая Ўсё журыцца па мне. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задо́р, ‑у, м.
Запал, гарачнасць, бадзёрасць. Перамог малады задор, палкі энтузіязм, усеагульны ўздым. «Маладосць». Мая, нібы знарок, была вясёлай, і ў хоры яе голас вызначаўся сілай і маладым задорам. Дуброўскі. // Задзірысты тон, задзірыстыя паводзіны. Дзядзька пайшоў на задор — выбраўся.. употай ад жонкі і суседзяў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.
Надаць чаму‑н. больш новы, свежы выгляд; крыху абнавіць. Антаніна Міхайлаўна.. заўважыла: — Занепадае мая хата. Усё ладжуся паднавіць яе. Колас. Партрэт, схаваны ў вайну ў склепе, трохі быў пашкоджаны. Летась, будучы тут, мастак паднавіў яго, асвяжыў.. фарбы. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пааддава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце, ‑даюць; зак., каго-што.
Аддаць адно за другім усё, многае; вярнуць усё пазычанае. Пааддаваць дзяцей у школу. Пааддаваць даўгі. □ — Ат, дзетка мая, — азвалася Хіжа, — на хлеб заўсёды знойдзецца рот. Што самі паелі, а што і людзям пааддавалі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)