ЧК ист. (Надзвыча́йная камі́сія па барацьбе́ з контррэвалю́цыяй і сабата́жам) ЧК (Чрезвыча́йная коми́ссия по борьбе́ с контрреволю́цией и сабота́жем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяме́йства, -а, н.

1. Тое, што і сям’я (у 1 знач.).

Прыехалі ўсім сямействам у тэатр.

2. У сістэматыцы жывёл і раслін: група з некалькіх родаў, падобных па будове і блізкіх па паходжанні.

С. акунёвых.

С. злакавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упо́перак і упапяро́к, прысл. і прыназ.

1. прысл. У шырыню, па шырыні чаго-н.

Разрэзаць дошкі ў.

2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на накіраванасць дзеяння па шырыні чаго-н.

Рухацца на лодцы ўпоперак (упапярок) ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слі́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

Палазы лёгка слізгаюць па ўтаптаным снезе.

2. перан. Плаўна, лёгка рухацца, перамяшчацца.

Паплавок слізгае па люстранай паверхні возера.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра цень, святло і пад.).

Сонечны зайчык слізгае па сцяне.

|| аднакр. слізгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. слі́зганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць шоргат, з шумам праводзіць чым-н.

Шыны аўтамабіляў шоргалі па асфальце.

Ш. мятлой па тратуары.

2. чым і без дап. Хадзіць, не падымаючы ног.

Не шоргай ботамі.

Хопіць ш. па хаце.

3. Шукаць навобмацак, мацаць.

Ш. упоцемку па дзвярах.

|| аднакр. шаргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і шо́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. шо́рганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́з, -зу м., в разн. знач. зака́з;

прыня́ць з. — приня́ть зака́з;

зрабі́ць на з. — сде́лать по зака́зу;

разне́сці гато́выя зака́зы — разнести́ гото́вые зака́зы;

◊ як на з. — как на зака́з;

як па ~зе — как по зака́зу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Бязмэтна хадзіць, гуляць.

Б. па вуліцы.

2. Пераязджаць з месца на месца, хадзіць у пошуках каго-, чаго-н.

Б. па свеце.

3. перан. Пераходзіць з аднаго прадмета на другі, не спыняючыся на чым-н. (пра погляд, вочы, думкі).

Блукаюць думкі.

|| наз. блука́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́зов в разн. знач. вы́клік, -ку м.; вы́заў, -заву м.;

вы́зов на соревнова́ние вы́клік (вы́заў) на спабо́рніцтва;

яви́ться по вы́зову з’яві́цца па вы́заву;

с вы́зовом з вы́клікам (з вы́завам).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Правесці рысу па тэксце, малюнку, каб зрабіць іх несапраўднымі.

З. напісанае.

З. чые-н. старыя заслугі (перан.).

|| незак. закрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зне́сціся¹, знясу́ся, знясе́шся, знясе́цца; знясёмся, знесяце́ся, знясу́цца; знёсся, зне́слася і знясла́ся; знясі́ся; зак. (разм.).

Устанавіць сувязь з кім-, чым-н.; звязацца.

З. па пошце.

|| незак. зно́сіцца, зно́шуся, зно́сішся, зно́сіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)