кіда́цца несов.

1. (бросать друг в друга) броса́ться, кида́ться;

2. броса́ться, устремля́ться;

3. разг. па́дать;

4. (нападать) броса́ться, кида́ться;

5. (прыгать, устремляться вниз) кида́ться, броса́ться;

6. (в сторону) броса́ться, шара́хаться;

2-6 см. кі́нуцца 1-5;

7. (не дорожить кем-, чем-л.) броса́ться;

8. (кое-как жить) мы́каться; го́ре мы́кать;

асо́ю ў во́чы к. — лезть в глаза́ осо́ю;

к. ў но́гі — па́дать (припада́ть) к нога́м;

к. на шы́ю — (каму) броса́ться на ше́ю (кому);

к. сло́вамі — броса́ться слова́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́снуць I несов.

1. жать, дави́ть, тесни́ть;

ц. адзі́н аднаго́ ў нато́ўпе — жать (дави́ть, тесни́ть) друг дру́га в толпе́;

бот ~не нагу́ — сапо́г жмёт (да́вит) но́гу;

2. (разминать, выдавливать сок) жать; дави́ть;

ц. сок з вінагра́ду — жать сок из виногра́да;

ц. я́гады — дави́ть я́годы;

3. (руки) жать, пожима́ть;

4. (сердце, грудь и т.п.) сжима́ть, дави́ть, тесни́ть;

боль ~не гру́дзі — боль сжима́ет (да́вит, тесни́т) грудь;

5. разг. (быстро, энергично делать что-л.) жать, нажима́ть

ці́снуць II сов., однокр., см. ціскану́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настоя́щий

1. (происходящий в данное время) суча́сны; (теперешний) цяпе́рашні; (этот) гэ́ты; (данный) да́дзены;

в настоя́щее вре́мя у цяпе́рашні час, у суча́сны мо́мант;

до настоя́щего вре́мени да гэ́тага ча́су;

в настоя́щем году́ у гэ́тым го́дзе, сёлета;

в настоя́щую мину́ту у гэ́ту хвілі́ну;

2. (истинный) сапра́ўдны;

настоя́щий геро́й сапра́ўдны геро́й;

настоя́щий друг сапра́ўдны ся́бар;

настоя́щий успе́х сапра́ўдны по́спех;

настоя́щее вре́мя грам. цяпе́рашні час;

по-настоя́щему па-сапра́ўднаму, як ма́е быць;

настоя́щим удостоверя́ется канц. гэ́тым све́дчыцца;

настоя́щим уведомля́ем канц. гэ́тым паведамля́ем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стары́

1. в разн. знач. ста́рый;

с. чалаве́к — ста́рый челове́к;

с. друг — ста́рый друг;

о́е пасве́дчанне — ста́рое удостовере́ние;

а́я і́сціна — ста́рая и́стина;

а́я мане́та — ста́рая моне́та;

с. рэжы́м — ста́рый режи́м;

с. тэкст — ста́рый текст;

2. (доживший до глубокой старости) престаре́лый; ста́рый;

3. (бывший в употреблении) ста́рый; поно́шенный; поде́ржанный;

ы́я бо́ты — ста́рые (поно́шенные) сапоги́;

ы́я падру́чнікі — ста́рые (поде́ржанные) уче́бники;

4. (пришедший в ветхость) обветша́лый; ста́рый;

с. дом — обветша́лый (ста́рый) дом;

5. устаре́вший, устаре́лый, ста́рый;

ы́я по́гляды — устаре́вшие (устаре́лые, ста́рые) взгля́ды;

6. в знач. сущ. стари́к;

С. свет — Ста́рый свет;

С. запаве́трел. Ве́тхий заве́т;

с. стыль — ста́рый стиль;

і с. і малы́ — и стар и мал (млад), и ста́рый и ма́лый;

па ~ро́й па́мяці — по ста́рой па́мяти;

с. халасця́к — ста́рый холостя́к;

с. верабе́й — ста́рый воробе́й;

а́я пе́сня — ста́рая пе́сня;

а́я шту́ка — ста́рая шту́ка;

с. воўк — тра́вленый (ста́рый) волк;

с. грыбпренебр. ста́рый хрыч;

як ~ро́й ба́бе се́сці — (обычно о земельном участке) клочо́к, пятачо́к;

с. вол баразны́ не псуе́посл. ста́рый конь борозды́ не по́ртит;

о́га вераб’я́ на мякі́не не падма́нешпосл. ста́рого воробья́ на мяки́не не проведёшь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ся́бардруг, прыяцель, таварыш’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), ’швагер’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’кампаньён, супольнік’ (паст., Сл. ПЗБ), ’халасцяк (стары)’ (Мат. Гом.), сябр, себр ’родзіч, брат; сябар’ (Нас.), ся́бер (siaber) ’супольнік у кожнай справе’ (Пятк. 2, Сержп., ЛА, 3): на вяселлі маладым даруюць паўкаровы… паўкалоды пчол або што другое, каб быць сябрамі (Сержп. Прымхі), ’пакупнік і прадавец адзін для другога’ (чырв., З нар. сл.), ’таварыш у мове злодзеяў’ (Арх. Федар.), сябёр ’чалавек, які што-небудзь купіў у другога ці прадаў другому’ (Бір. Дзярж.), ’здаравенны тоўсты чалавек, брысюга; ненадзейны таварыш’ (Бяльк., Юрч.), ся́бра ’ўдзельнік, пайшчык, супольнік, калега’ (Ласт.), ’прыяцель, кампаньён’ (Касп., Варл.), сябрава́ць ’дружыць’ (Касп.), ’працаваць супольна’ (Ласт.), ’узаемна дапамагаць у плытніцкай справе’ (віл., Сл. ПЗБ), сябрава́цца ’прымазвацца, набівацца ў супольнікі’ (Пятк. 2), ’супольна дзяржаць пчол’, сябро́ўскія (сябе́рныя) пчолы ’супольныя пчолы, якімі карыстаюцца два гаспадары’ (віл., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), сябэ́рскія пчолы ’тс’ (ашм., Сл. ПЗБ), сябэ́рка ’суполка на пчол’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. себры ’назва людзей у ВКЛ, якія сумесна карысталіся ворнай зямлёй, прамысловымі ўгоддзямі і інш.’ (Ст.-бел. лексікон), се́бреный ’агульны, супольны’ (там жа). Укр. ся́бер ’удзельнік зямельнага ўладання’, ’кампаньён у гандлёвым прадпрыемстве’, ’сапернік’, ’швагер’, дыял. палес. сябро́ ’няўклюдны, нялоўкі чалавек’, рус. сябёр ’сусед, сябар, пайшчык; член суполкі з правам голаса’, паўн.-рус. сябра́, ся́бра ’суполка, арцель, агульная справа’, стараж.-рус. сѧбръ ’сусед, член адной грамады’, серб.-харв. се̏бар ’земляроб’, ст.-серб. себьр ’селянін, член грамады свабодных земляробаў’, себрь ’палавіншчык, удзельнік, кампаньён’, славен. srebər ’селянін’; сюды ж каш. sibřec są ’падлізвацца, падлабуньвацца’, польск. аргат. siewrać ’размаўляць на зладзейскім жаргоне’. Адзінай этымалогіі, таксама як і адзінай славянскай праформы, няма. Прасл. *sębrъ узнаўляецца на аснове запазычанняў са славянскіх моў: алб.-таск. sëmbër ’здольнік, саўладальнік скаціны’, новагрэч. σεμπρος ’здольнік’, венг. cimbora ’сябар, прыяцель’, арум. simbru ’земляроб, які мае аднаго вала і ўступае ў суполку з іншым уладальнікам вала’, рум. sîmbră ’грамада, абшчына’; узнікла, па адной версіі, з *sem‑ro (з устаўным ‑b‑) і звязана з *sěmьja (Трубачоў, История терм., 166; Каліма, AfslPh, 17, 343). Па іншай версіі, прасл. *seberъ роднаснае гоц. sibja ’роднасць’, ст.-в.-ням. sippa ’тс’, ст.-інд. sabhā́ ’сукупнасць, збор’ (Мее, 14; 342; Атрэмбскі, WSl, 16, 188). Падрабязней агляд ранейшых версій гл. Фасмер, 3, 824 з літ-рай. Гл. таксама Ляпуноў, Сб. ОРЯС, 101, 3, 257–263; Папоўска–Таборска, ZNGd, Slavistyka, 6, 219–226; Гаспарыні, RiS, 8, 3–28 (звязвае семантыку слова з экзагаміяй); SEK, 4, 270 і наст. Няясныя адносіны да літ. sė̃bras ’палавіншчык, таварыш’, лат. sę̄brs ’сусед’ (запазычанні з бел. сябр ці спрадвечныя балцкія формы без насавога?). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 495. Борысь (Etymologie, 207) значэнне ’прыяцель’ лічыць беларускай семантычнай інавацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разуме́ць несов.

1. в разн. знач. понима́ть;

р. чужу́ю мо́ву — понима́ть чужо́й язы́к;

р. му́зыку — понима́ть му́зыку;

р. адзі́н аднаго́ — понима́ть друг дру́га;

як ты гэ́та ~ме́еш? — как ты э́то понима́ешь?;

2. (смысл чего-л.) разуме́ть, постига́ть, осмы́сливать, осмысля́ть, уясня́ть;

3. (иметь в виду) подразумева́ть;

што ты ~ме́еш пад гэ́тым? — что ты подразумева́ешь под э́тим?;

4. в форме 2 лица ед. и мн. числа употребляется в качестве вводн. сл. понима́ешь ли (понима́ете ли);

а ён, разуме́еш (разуме́еце), спазні́ўся — а он, понима́ешь ли (понима́ете ли), опозда́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́хі, ‑ая, ‑ае.

1. Ледзь чутны; нягучны. Ціхі посвіст, лёгкі шорах, — Цемра ночы ажыла... Крапіва. Ляснуў кароткі ціхі стрэл. Шамякін. // Які характарызуецца наяўнасцю невялікага шуму ці адсутнасцю яго; бясшумны. Ціхі горад. □ Брод перайшоў [Андрэй]. Вось цёмны ціхі млын Паўстаў прад ім. А далей — сад і круча. З. Астапенка.

2. Агорнуты цішынёй; маўклівы. Ціхая ноч. □ У парку ля ціхіх лагчын Запыленай шыбай віднеюцца лужы, Ільдзінка на сонцы блішчыць. Ляпёшкін.

3. Без адзнак вялікага руху, мітусні, беганіны. А там, за ціхаю дарогай, Шуміць бярэзнік малады. Колас. Станцыя, на якой вылазіць Дзмітрый Іванавіч, у познюю асеннюю пару заўсёды ціхая. Навуменка. // Бязветраны; зацішны. Ціхая пагода. □ Нават у самыя ціхія дні, калі і на адкрытых лугах не зварухнецца ні адна травінка, лісце асінніка няспынна дрыжыць і калоціцца. Паслядовіч. / Пра дождж і пад. Мы пад вечар прыселі пад цёплай капай. Ціхі дожджык пра нешта шаптаў нам, як друг. Кірэенка. // Бестурботны; мірны. Ціхае жыццё. □ Росным травам, Што зарой наліты. Пошум іх прысніцца ў ціхім сне. Калачынскі. // Нямоцны, слабы; кволы. Ціхі вецер развяваў непакрытыя валасы Аксінні. Лынькоў. // Слаба выражаны, ледзь прыкметны. — Жывая!.. Пад пальцамі азвалася ціхае-ціхае тахканне пульсу. Брыль.

4. Лагодны, рахманы; паслухмяны, пакорлівы. Усе яго [Івана Аляксеевіча] ведалі, як чалавека ціхага і сумленнага. Якімовіч. — Ціхі ён у нас, пане, — уступілася за сына маці. Пальчэўскі.

5. Які праходзіць спакойна, без буйных праяў. Адным словам, разам з дзяўчынай у лагеры пасялілася ціхая радасць. Ваданосаў.

6. Які не адрозніваецца хуткасцю, павольны, марудны. Ехаць ціхай рыссю. □ Без агнёў і ціхім ходам яны [Крамарэвіч і машыніст] адводзілі цягнік у тыл. Чорны.

•••

Ціхае вар’яцтва — шаленства без прыступаў буянства.

Ціхая гадзіна — тое, што і мёртвая гадзіна (гл. гадзіна).

Ціхай сапай гл. сапа.

Ціхая завадзь гл. завадзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плеска́ть несов.

1. (о волнах, море и т. п.) плёскаць, (с силой) біць;

пле́щут холо́дные во́лны плёскаюць хало́дныя хва́лі;

плеска́ть вёслами плёскаць вёсламі;

ры́ба пле́щет хвосто́м ры́ба плёскае хвасто́м;

2. (резко, отрывисто ударяя) пля́скаць, плёскаць;

плеска́ть в ладо́ши пляска́ць (плёскаць) дало́нямі;

3. (на кого, что) плю́хаць; (брызгать) пы́рскаць;

мальчи́шки, купа́ясь, пле́щут друг на дру́га хлапчукі́, купа́ючыся, плю́хаюць (пы́рскаюць) адзі́н на аднаго́;

4. (проливать) плю́хаць;

плеска́ть на пол плю́хаць на падло́гу;

5. (колеблясь в воздухе — о парусах и т. п.) перен. паласка́цца;

в во́здухе пле́щут фла́ги у паве́тры пало́шчуцца сцягі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таямні́ца, ‑ы, ж.

1. Тое, што яшчэ не пазнана, не стала вядомым. Строга вартуючы нетраў сваіх таямніцы, Цягнецца пушча да самай заходняй граніцы. Куляшоў. Цягне пайсці, .. выведаць, угледзець, што ўстае за той дымкай, якая завалакла небасхіл, схавала-спавіла лясы і далёкія-далёкія белыя будынкі трактарных станцый ля шашы .. Дымка — таямніца, невядомы свет з маленства. Пташнікаў. Пісьменнік як бы яшчэ і яшчэ раз разглядае кожнае слова, яго паходжанне, яго будову, імкнецца зазірнуць у таямніцы майстэрства народа, які стварыў гэтае слова. Юрэвіч. // Скрытая ўнутраная сутнасць з’явы, прадмета. Трэба многа ўсім вучыцца, Трэба многа ведаў мець, — Можна свету таямніцы Толькі з імі зразумець. Кірэенка. [Кастусь:] Пражыла [маці] доўгае жыццё, бачыла столькі і гора, і несправядлівасці, дажыла да новага веку, а ўсё засталася, як сляпая. І гэта ў час, калі .. у неба запушчаны спадарожнікі Зямлі, раскрыта тайнае тайных — таямніца атама. Краўчанка. // Пра тое, што прыцягвае сваёй загадкавасцю, сваёй таямнічай прыгажосцю. Мы хацелі, наадварот, жыць, бачыць яшчэ нябачанае, тое для чаго прыехалі сюды: Італію, якая толькі-толькі пачынала адкрываць нам свае таямніцы. Мележ. І хоць Парфенчык ведаў многія таямніцы ляснога велікана, аднак заўсёды быў сабраны, насцярожаны. Шчарбатаў. Распранутая,.. [Джулія] .. адзін на адзін з прыродаю зрабілася зусім інакшаю ў сваёй палахлівай дзявочай сціпласці, поўнай таямніцы і хараства. Быкаў.

2. Тое, што наўмысна хаваецца ад іншых, трымаецца ў сакрэце. І хоць Болесь павінен быў захоўваць таямніцу дзейнасці сваёй групы, ён па старой памяці часта заходзіў да нас у брыгаду і апавядаў пра ўсё цікавае, што ў іх рабілася. Карпюк. [Толя і Міхась] пакляліся адзін аднаму чэсным піянерскім словам хаваць сваю таямніцу да таго часу, пакуль не знойдуць партызан. Якімовіч. Майка зірнула на гэты дуб. Вось ён стаіць нерухомы, маўклівы, верны друг і таварыш яе маленства, каму давярала яна безліч сваіх дзіцячых таямніц. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бли́зкий

1. в разн. знач. блі́зкі;

бли́зкий к о́бмороку блі́зкі да непрыто́мнасці;

бли́зкое родство́ блі́зкае свая́цтва, блі́зкая ро́днасць;

бо́лее бли́зкий больш блі́зкі, бліжэ́йшы;

са́мый бли́зкий друг са́мы блі́зкі ся́бар;

пе́рвые снежи́нки — ве́стники бли́зкой зимы́ пе́ршыя сняжы́нкі — вестуны́ блі́зкай зімы́;

журнали́ст, бли́зкий к прави́тельственным круга́м журналі́ст, блі́зкі да ўра́давых ко́лаў;

2. бли́зкие мн., сущ. блі́зкія, -кіх;

в кругу́ свои́х бли́зких сяро́д сваі́х блі́зкіх;

3. (в знач. сказуемого переводится наречием) блі́зка;

бли́зок день блі́зка дзень;

быть в бли́зких отноше́ниях с кем быць у блі́зкіх адно́сінах з кім;

не бли́зкий свет не блі́зкі свет;

бли́зок ло́коть, да не уку́сишь блі́зка ло́каць, ды не ўку́сіш;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)