зачэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і зачэрпнуць. Гарбачэня разагнуў асаку і хацеў пілоткай зачэрпаць вады, але там нават простым вокам льга было разгледзець нейкую машкару і пацяруху. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скулі́цца, скулюся, скулішся, скуліцца; зак.
Разм. Упасці, зваліцца. Старому Пеўню дрэнны сон прысніўся, Устрапянуўся ён і... з седала скуліўся. Валасевіч. Буланы спудзіўся і, захропшы, ірвануў калёсы так, што Тарас ледзь не скуліўся з воза. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вазо́н, ‑а, м.
1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна. На падаконніках стаялі вазоны: кактус, альяс і дрэўца лімона. Гурскі. Лёгкі ветрык ледзь прыкметна гойдаў фіранку, варушыў, быццам шукаў нечага, лісце вазонаў. Васілевіч.
2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жняя́, ‑і́; мн. жне́і (з ліч. 2, 3, 4 жняі́), жней; ж.
Жанчына, якая жне ўручную сярпом. Сцяною стаяла спелае жыта, поўныя каласы хіліліся ўніз, чакаючы жней. Гурскі. На калгасным полі новы Жнеі ўюць вянок. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забяга́йлаўка і забяга́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; Р мн. ‑лавак; ж.
Разм. пагард. Піўная. — На ражку, у забягайлаўцы, Ганна Максімаўна, спаткаў сівабародага. Аказваецца, і стары не дурны ў губу ўзяць, але ўсё ўхітраецца на дармаўшчыну. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́раны 2 і наме́ран, ‑рана; у знач. вык., з інф.
Які мае намер што‑н. зрабіць. [Азаркевіч:] Дык вось што я вам скажу: чужою галавою я жыць не намераны. Гурскі. Увесь век мы жыць Тут намераны. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабыя́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які адносіцца з цікавасцю да каго‑, чаго‑н. Старшыня неабыякавы быў да тэхнікі. Гурскі.
2. Які адчувае сімпатыю, любоў да каго‑н. [Мая] ведала, угадвала жаночым чуццём, што Сцяпан неабыякавы да яе. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасі́вераць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Абветрыцца; патрэскацца ад ветру, сіверу. Увесь дзень пякло сонца, па небе хадзілі пуховыя воблакі, у байцоў пасівералі губы. Гурскі. Твар быў шорсткі; пасівераў; патрэскаліся вусны — да іх было не даткнуцца. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Спусціць усё, многае або ўсіх, многіх. Партызаны сядзелі за гарою, паспускалі ногі ў прыдарожную канаву, адпачывалі пасля марша. Гурскі. За лесам на горцы тры хвоі Стаяць, паспускаўшы галіны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстраля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Пробнай стральбой вызначыць адлегласць да цэлі і ўстанавіць правільны прыцэл. — Прыстраляліся! — радасна паведаміў Мазураў. — Трэба ім перадаць, каб так і білі. Казлоў. Рускія артылерысты, прыстраляўшыся, пачалі біць па нямецкіх акопах. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)