задаві́цца, ‑даўлюся, ‑давішся, ‑давіцца; зак.

Разм.

1. Павесіцца. З гультаём ажаніцца — лепей задавіцца. З нар.

2. Падавіцца, удавіцца. Вам не давядзецца плаціць пану .. і дзвесце дзесяцін зямлі вы зусім дарэмна атрымоўваеце. — Сам тую зямлю вазьмі! — Хай ён задавіцца той зямлёй! Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́льны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Сталічны (пра горад). Ці хто здалёк прыбыў, ці зблізку, Які б вас вецер ні прынёс — Вам Камароўку ў стольным Мінску Не абмінуць, бы ўласны лёс. Гілевіч. Жыві ж, красуйся, горад стальны. З руін да славы ўставай. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрые́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны. Стрыечны брат (сын дзядзькі або цёткі). □ За .. [Ганьку] заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Узбударажыць, выклікаць супярэчлівыя пачуцці, прывесці ў замяшанне; устрывожыць. Узбаламуціць людзей. □ Песня мяне растрывожыла, узбаламуціла. Бядуля. Відаць, яго спакой узбаламуцілі даччыныя словы. Мурашка.

2. Узбунтаваць. [Ахрэм:] — Галота праклятая! Не... не ўзбаламуціць вам вёскі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урабі́цца, ураблюся, уробішся, уробіцца; зак.

Разм.

1. у што і без дап. Вымазацца, упэцкацца ў што‑н. [Варвара:] — Ой, дзядзька, дзе гэта вы так урабіліся? Місько.

2. Напрацавацца. [Гаспадыня:] — То, можа, вам ужо будзе сядзець, кладзіцеся... Нябось, уходаліся за дзень, урабіліся. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыро́ка, прысл.

1. Прысл. да шырокі.

2. у знач. вык. Пра вялікую адлегласць да чаго‑н., працягласць куды‑н. — Я тут! — данёсся знізу глухі голас. — Тут сцежка... Шырокая! Во! Пяць крокаў.. Лезьце сюды смела... Тут шырока, я вам кажу... Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерасчёт безл., в знач. сказ., разг. няма́ інтэ́расу, няма́ раху́бы; (неинтересно) неціка́ва;

заходи́ть мне к вам нерасчёт захо́дзіць мне да вас няма́ інтэ́расу (раху́бы), неціка́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы мест.

1. (при обозначении мн.) вы (род., вин., пред. вас, дат. вам, твор. ва́мі); ед., см. ты;

мы по́мним о вас, друзья́ мы по́мнім пра вас, сябры́;

2. (вежливая форма обращения) вы (род., вин., пред. вас, дат. вам, твор. ва́мі);

мы ждём вас, това́рищ мы чака́ем вас, тава́рыш;

быть на вы быць на вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўнамо́цтва, ‑а, н.

Права, дадзенае каму‑н. на што‑н. Дэпутацкія паўнамоцтвы. □ Ён ужо дакарае сябе, што пагарачыўся. Паўнамоцтваў крычаць .. [Веньяміну] ніхто не даваў. Навуменка. [Штрыпке:] — Я вам даю, у даным выпадку, поўную свабоду і паўнамоцтвы рабіць усё, каб наладзіць працу ў дэпо. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даста́так, ‑тку, м.

1. Заможнасць, матэрыяльная забяспечанасць. Жыць у дастатку. □ Усё гаварыла тут аб дастатку гаспадара: і мяккая гарадская мэбля, і дываны, і нават гравюры. Сяргейчык.

2. часцей мн. (даста́ткі, ‑аў). Матэрыяльныя сродкі, прыбыткі. Няхай дастаткаў вам прыбудзе, Хай родзяць нівы, сенажаць! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)