а́ўтарства, ‑а, н.

Прыналежнасць твора аўтару. Як адно з першых заканамерна ўзнікае.. пытанне адносна аўтарства ілюстрацый і аздоб, якія падалі выданням Скарыны такі высокі мастацкі ўзровень. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

велікаму́чанік, ‑а, м.

Назва, якую праваслаўная царква прысвойвала тым паслядоўнікам хрысціянства, якія, паводле паданняў, перанеслі самыя цяжкія мукі за веру. // Уст. Пра чалавека, які многа пакутуе, мучыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акварэ́ль, ‑і, ж.

1. Фарбы, якія разбаўляюцца вадой, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Выконваць малюнкі акварэллю. Накіды акварэллю.

2. Карціна ці малюнак, напісаныя такімі фарбамі. Выстаўка акварэлей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амо́графы, ‑аў; адз. амограф, ‑а, м.

Спец. Словы ці формы слоў, якія аднолькава пішуцца, але маюць рознае значэнне і розны націск (пара і пара, прыклад і прыклад).

[Грэч. honós — аднолькавы і gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апі́лкі, ‑лак; адз. няма.

Дробныя частачкі матэрыялу, якія ўтвараюцца пры апрацоўцы яго пілой або напільнікам; пілавінне. Зазвінела піла, Застагнала сасна; Пры дарозе, Як слёзы, апілкі. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дрэсіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Навучыць жывёл, птушак выконваць якія‑н. дзеянні. Выдрэсіраваць сабаку. // перан. Іран. Прывучыць каго‑н. да механічнага выканання пэўных правіл паводзін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ава́ры, ‑аў; адз. авар, ‑а, м.

Цюркскія плямёны, якія ўварваліся ў 6 ст. ў прыдунайскія землі і ўтварылі там самастойную дзяржаву, што праіснавала да пачатку 10 ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абарыге́ны, ‑аў; адз. абарыген, ‑а, м.

1. Першыя пасяленцы, карэнныя жыхары краіны, мясцовасці; туземцы, аўтахтоны. Абарыгены Камчаткі.

2. Арганізмы, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў дадзенай мясцовасці.

[Лац. aborigines.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кліва́ж, ‑у, м.

Сістэма лінейных трэшчын у горнай пародзе, якія ўзнікаюць пад уплывам ціску і надаюць гэтай пародзе здольнасць расшчапляцца на тонкія пласціны незалежна ад яе слаістасці.

[Фр. clivage — расслаенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зуа́ў, зуава, м.

Гіст.

1. Салдат французскіх каланіяльных войск, якія фарміраваліся з жыхароў Паўночнай Афрыкі і французскіх дабравольцаў.

2. Салдат наёмных стралковых часцей у арміі султанскай Турцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)