дзе-ко́лечы, прысл.

Абл. Дзе-небудзь. Бадай што іх дзе-колечы захапіў дождж, — падумаў [Рыгор] пра Сёмку з Волькаю ды Петруся з Гэляю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карпані́на, ‑ы, ж.

Разм. Марудлівая, непрацаёмкая і малапрадукцыйная работа. [Даўнар] параіў .. [Пазняку] штодзённа бываць у лесе або знаходзіць сабе каля дому якую-небудзь карпаніну. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заступи́ть сов. заступі́ць;

заступи́ть чьё-л. ме́сто заступі́ць чыё-не́будзь ме́сца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ркаць несов., прост. ты́кать;

п. па́льцам у што-не́будзь — ты́кать па́льцем во что́-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абры́длы, ‑ая, ‑ае.

Які абрыдзеў, надакучыў; прыкры, нялюбы. Пятро стараўся як-небудзь адысці ад Любы, якая ўсё больш і больш рабілася яму абрыдлай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўгатва́ры, ‑ая, ‑ае.

З доўгім, прадаўгаватым тварам. Крывец, даўгатвары, з як бы ўціснутымі шчокамі, пыхнуўшы папяросаю.., паспачуваў: — Пэўна, адстаў [Грэчка] дзе-небудзь і заблудзіўся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пянька́, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Канаплянае валакно. [Нямко] то плёў лапці, то віў з пянькі путы, то вымайстроўваў якую-небудзь штуку з чачоткі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́мака, прысл.

Разм. Там. Што б мы ўсе сказалі, каб дзе-небудзь убачылі, як, скажам, сабака паказаў лапай, што вось тамака бяжыць заяц? Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сострада́ние ср. спачува́нне, -ння ср., спага́да, -ды ж., жаль, род. жа́лю м.;

возбуди́ть в ко́м-л. сострада́ние вы́клікаць у каго́-не́будзь спачува́нне (жаль), абудзі́ць у кім-не́будзь жаль;

сде́лать что́-л. из сострада́ния зрабі́ць што-не́будзь з жа́лю (спачува́ючы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакарце́ць

‘пакарцець каму-небудзь

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пакарці́ць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. пакарце́ла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)