наёмны, -ая, -ае.

1. Які працуе па найме або які выконваецца наёмнай сілай.

Н. рабочы.

Наёмная праца.

2. Які здаецца ў наём за пэўную плату.

Наёмная кватэра.

3. Падкуплены, прадажны.

Н. забойца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак., чаго.

1. Насыпаць, рассыпаць у якой-н. колькасці.

2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).

За ноч нацерушыла снегу.

|| незак. нацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скі́фы, -аў, адз. скіф, -а, м.

Агульная назва стэпавых плямён, якія вандравалі або жылі аседла за некалькі вякоў да н.э. ў паўночным Прычарнамор’і і прылеглых да яго тэрыторыях.

|| прым. скі́фскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́рам, -у, м.

1. Пачуццё моцнай збянтэжанасці ад усведамлення непрыстойнасці, ганебнасці свайго ўчынку.

С. за свае словы.

2. у знач. вык. Ганьба (разм.).

С. так несумленна рабіць!

◊

Згарэць ад сораму — моцна засаромецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суперме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Герой, надзелены нязвыклымі якасцямі, якія робяць яго непераможным, чароўна-абаяльным.

2. (іран.). Чалавек, які лічыць сябе вышэйшым, важнейшым за іншых.

|| прым. суперме́нскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціка́віць, -ка́ўлю, -ка́віш, -ка́віць; незак., каго-што.

1. Выклікаць цікавасць, імкненне даведацца пра каго-, што-н.

Усіх цікавіла, што ён за чалавек.

2. Выклікаць захапленне, прыхільнасць да сябе.

Яго цікавіла скульптурнае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патро́хі, прысл.

Тое, што і патроху. Дзеці выпілі патрохі малака. □ Бяруцца людзі за сявенькі, За плуг, за [бароны], за сохі, Пайшлі разгульвацца патрохі. Колас. Робячы, [Глушак] спакайнеў патрохі; важкія думкі сплывалі, не вярэдзілі ўжо вельмі, боль аціхаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загі́нуць сов.

1. поги́бнуть; пропа́сть;

такі́ чалаве́к не мо́жа з. — тако́й челове́к не мо́жет поги́бнуть (пропа́сть);

до́брая спра́ва не ~не — хоро́шее де́ло не поги́бнет;

2. (о животных) пасть, подо́хнуть;

3. перен. (о надеждах, планах и т.п.) ру́хнуть;

◊ з. як руда́я мыш — пропа́сть ни за что;

ні за грош з. — ни за грош пропа́сть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дешёвка ж., разг.

1. та́ннасць, -ці ж.;

купи́ть по дешёвке купі́ць за бясцэ́нак (за бе́сцань), купі́ць та́нна;

2. перен. тандэ́т, -ту м.; (безвкусица) безгусто́ўнасць, -ці ж.; (пустяк) пусцяко́віна, -ны ж.; дро́бязь, -зі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воспита́ть сов.

1. в разн. знач. вы́хаваць;

воспита́ть де́вочку вы́хаваць дзяўчы́нку;

воспита́ть борца́ми за свобо́ду вы́хаваць барацьбіта́мі за свабо́ду;

воспита́ть чу́вство отве́тственности вы́хаваць пачуццё адка́знасці;

2. (вырастить, вскормить) вы́гадаваць;

воспита́ть расте́ние вы́гадаваць раслі́ну;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)