прыгавары́ць, -ару́, -о́рыш, -о́рыць; -о́раны; зак., каго (што) і да чаго.

Вынесці абвінаваўчы прыгавор каму-н.

П. да турэмнага зняволення.

|| незак. прыгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызвыча́ены, -ая, -ае.

1. Які стаў прывычкай, прывычны, звычайны.

П. рух.

2. Які прывык да чаго-н.

Прызвычаенае да цемнаты вока.

|| наз. прызвыча́енасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкамандзірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго (што) да каго-чаго.

Адкамандзіраваўшы, прызначыць куды-н. часова.

П. да шпіталя.

|| незак. прыкамандзіро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да высокіх тэмператур, да дзеяння высокіх тэмператур, напр.: пірадынаміка, піразапальнік, піраметалургія, пірапісталет, піратэрапія, піраэлектрычнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недалёка, у знач. вык.

1. Аб нязначнай адлегласці да каго-, чаго-н.

Да вёскі н.

2. Аб хуткім надыходзе чаго-н.

Н. ўжо і вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марко́ўнік, -у, м.

1. зб. Націнне морквы.

2. Травяністая расліна сямейства парасонавых з лісцем, падобным да лісця морквы.

|| прым. марко́ўнікавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кум, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Хросны бацька ў адносінах да бацькоў хрэсніка і да хроснай маці.

|| ласк. кумо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнава́ць², -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., каго (што) да каго.

Адчуваць пачуццё рэўнасці.

Р. мужа да сяброўкі.

|| зак. прыраўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. гл. узысці.

2. да чаго. Весці свой пачатак, паходжанне ад чаго-н.

Сучасны беларускі алфавіт узыходзіць да стараславянскай азбукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эгаісты́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да эгаізму, да эгаіста, уласцівы ім.

Эгаістычныя паводзіны.

2. Прасякнуты эгаізмам; сябелюбівы.

Эгаістычная асоба.

|| наз. эгаісты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)