жы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Умовы жыцця; быт. За апошнія гады ў Церахах такая жытка настала, што ўсяго даюць на працадні, адно — жыві сабе прыпяваючы, ні аб якой бядзе не дбаючы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., што.
Разрэзаць крыху зверху, з краю, не да канца. Надрэзаць яблык. □ Пад аднастайны перастук калёс Мікалай расказаў [брату] аб сваім плане.. У першую ноч ледзь паспелі надрэзаць край дошкі.. Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
найме́нш, прысл.
1. Менш за ўсё. Найлепш расказана [у літаратуры] аб тым, што адбывалася ўранні 22 чэрвеня 1941 года на сотнях ціхіх застаў. Брыль.
2. У спалучэнні з якаснымі прыметнікамі ўтварае найвышэйшую ступень апошніх. Найменш смелы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.
1. Ходзячы, прайсці нейкую колькасць кіламетраў. Нахадзіць за дзень дваццаць кіламетраў.
2. Пахадзіць нейкі час. — Галодны не находзіць у школу... Жыць трэба. Аб хлебе дбаць, — павысіў голас Мітрафан. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непамы́сна, прысл.
Абл.
1. Прыкра, непрыемна. Спачатку я разгубілася, адчула сябе непамысна. Савіцкі.
2. безас. у знач. вык. Аб пачуцці прыкрасці, нездавальнення. Стала вельмі непамысна. «Ну, куды я варты? Дзе ж мой характар?» Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няскро́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не вызначаецца скромнасцю; нясціплы. Няскромны чалавек. // Які вырашае адсутнасць скромнасці. Мяне надзвычай зацікавілі маладыя вочы і старая галава.. Альжбеты. На маё няскромнае запытанне аб гэтым яна махнула абрывіста рукою. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паджы́лкі, ‑лак; адз. няма.
Разм. Каленныя сухажыллі. Кажуць, што ў мікалаеўскую вайну Задрапей падрэзаў сабе паджылкі, каб не ісці ў царскую армію. Бажко.
•••
Паджылкі трасуцца ў каго — аб вялікім хваляванні, пачуцці страху і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папераджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Тое, што і папярэджваць. — Гавары толькі праўду, — папераджае Мар’янку Свірыд. Колас. Стукаецца вецер у маленькую разбітую шыбу маленькага акенца Лейбы, папераджае аб хуткім надыходзе зімы. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашушу́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Шушукацца некаторы час. Малы, відаць, надумаў адпомсціць Адаму. Ён аб нечым пашушукаўся ў кутку з сябрамі, і вось усе, хто сядзеў на лаўцы, нібы па камандзе, усталі. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што ці з інф.
1. Аддаць распараджэнне аб чым‑н.; загадаць што‑н.
2. Зрабіць абавязковым у адпаведнасці з чым‑н. (з правіламі, звычаямі і пад.); паставіць у абавязак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)