караняно́жкі, ‑жак; адз. караняножка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Падклас прасцейшых жывёл (амёб і інш.), якія маюць уласцівасць утвараць часовыя вырасты для перасоўвання і захоплівання ежы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэпазі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову (банк, натарыяльную кантору і пад.) для перадачы іх крэдытору або для хавання.

[Ад лац. depositum — рэч, здадзеная для хавання.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Аб’явіць забастоўку, пачаць баставаць. У чэрвені 1916 г. забаставалі рабочыя буйнейшай віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна», якія патрабавалі павышэння заработнай платы. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́шчы, ‑аў.

1. Высахлыя астанкі людзей, якія лічацца царквою святымі.

2. перан. Пра вельмі худога, знясіленага чалавека.

•••

Жывыя мошчы — тое, што і мошчы (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назубо́к, прысл.

Разм. Вельмі добра, грунтоўна (вывучыць, ведаць і пад.). Усе вершы, якія былі ў падручніку, .. [Паўлюк] ведаў назубок. Хведаровіч. [Зампаліт:] — Брамцоў харошы брыгадзір. Тэхніку назубок ведае. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накама́рнік, ‑а, м.

Сетка або мяшок для аховы ад камароў. Працаваць у накамарніках. □ Хадзіць.. [у тайзе] можна толькі ў накамарніках — марлевых сетках, якія закрываюць твар і шыю. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няхі́тра,

1. Прысл. да няхітры.

2. безас. у знач. вык. Проста, нескладана. [Леанід Ахрэмавіч:] — Выстраіць жа будынкі, якія б яны ні былі, уздоўж, скажам, нашага бальшака няхітра. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сцерці ўсё, многае. [Вера] пасцірала пыл, з шафы падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацвярдзе́ць, ‑ее; зак.

Стаць цвёрдым, цвярдзейшым. Гразь пад нагамі падшэрхла і пацвярдзела. Грахоўскі. Голас .. [сакратара ЦК] пацвярдзеў, узняўся, набыў інтанацыі, якія найбольш выразна даносяць думкі да слухача. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першабы́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан першабытнага (у 2, 3 знач.). Чароты шэпчуць мне вялікую быль зямлі, якая пачынаецца ад тых парогаў, якія завуцца першабытнасцю. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)