пала́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палаты (у 3 знач.), абслугоўвае яе. Працаваць у шпіталі палатным урачом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.

Прынесці радасць каму‑н., абрадаваць. Кожнаму хацелася дапамагчы дзяўчынцы, парадаваць яе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паталя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да паталіць.

2. Спачувальна адносіцца да больш слабых.

3. Патураць, патакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разметкі (у 1 знач.), прызначаны для яе. Разметачныя работы. Разметачны цыркуль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сале́травы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да салетры, утрымлівае яе. Салетравы пах. // Звязаны з вытворчасцю салетры. Салетравы завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарамя́жасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць сарамяжага. У яе нават асталася тая сарамяжасць, якою.. [Акіліна] вылучалася і ў дзявоцтве. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спава́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць спаважнага. Толькі ніяк не вязалася са спаважнасцю дзяўчыны яе гаворка — несціханая і смелая. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Ставіць вялікую колькасць. — Што, дровы стаўляць будзеш, Марцін? — пацікавіўся Барбутовіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да схіліць.

2. Садзейнічаць чаму‑н. Шум дажджу схіляў да сну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танта́лаў, ‑лава.

У выразе: танталавы мукі — нясцерпныя мукі, што выклікаюцца ўсведамленнем блізкасці жаданай мэты і немагчымасці яе дасягнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)