Дыл, дыло́к ’самая мяккая мука пры сеянні, парашок’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 200–201), як і рус. дыл ’пыл, якое-н. расцёртае ў парашок рэчыва’, дыль ’мучное, хлебнае, крухмальнае рэчыва ў збожжы’, роднаснае літ. dūlis ’туман, пара’, dùlkė ’пылінка’: да і.-е. *dhū̆‑l‑ (Трубачоў, там жа, не згаджаецца з тлумачэннем Абаева: параўнанне з асец. формамі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыхце́ць 1 ’пахнуць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’смярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Паходзіць з прасл. *dyxъtěti (дзеяслоў з экспрэсіўнай суфіксацыяй ‑ъtěti, роднасны *dyxati ’дыхаць’). Параўн. укр. дихті́ти, чэш. dychtěti, балг. дихтя́ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 200).
Дыхце́ць 2 ’уздувацца; няшчыльна прылягаць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. мяркуе, што гэта запазычанне з літ. diktė́ti ’набракаць, набрыньваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кру́чка ’бручка’ (Нас., Нар. сл., Жд. 2, Шатал., Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). У ДАБМ к. 276 не зафіксавана. Можна меркаваць, што кручка — кантамінацыйнае ўтварэнне ад каліка, каланка, наліўка (гл. ДАБМ, 459, кам. да к. 276) і бручка. Памылкова разглядалася як літуанізм (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 143). Літ. kručkas само запазычанне з беларускай мовы. Гл. Фрэнкель, 302.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́дра ’невялікі вадаём’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Мат. АС), кустарнік’ (Яшк., Сцяшк. Сл.). Укр. кудра ’невялікі вадаём’ польск. kudra ’тс’. Запазычанне з балт., параўн. літ. kū́dra ставок або балота, якое парасло кустарнікам’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 52; Урбуціс, Baltistica V (1), 62; Невская ССЛ, 1972, 1, 99; Непокупны, Связи, 194; Грынавецкене і інш. LKK, 16, 194; Лаўчутэ, Балтизмы, 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куко́біць ’песціць, даглядаць’ (Нас., Бяльк., Яруш., Касп., Кос., Гарэц., Др.-Падб., Шн.). Бел. кукобіць ад кукобау якое ўтворана па мадэлі худы > худоба, што дае права на рэканструкцыю *кук ’той, хто даглядае, песціць’. Гэта адпавядае літ. kaukas ’дамавік (дух, які прыносіць дабро дому)’ (гл. Тапароў, J–К, 293). Становіцца зразумелым і значэнне кукобіцца ’гняздзіцца’ (’быць звязаным з домам’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кікімо́ры ’чалавекападобныя істоты, нячысцікі жаночага полу’ (Нік., Няч.). Звычайна гэта слова разглядаецца як складанае. Першая частка да прасл. kyka, kykati або літ. kaũkas ’чорт’ (Бернекер, 1, 676; Фасмер, 2, 231), а другая — прасл. mora (серб.-харв. мо̀ра ’начная пачвара’, славен. móra ’тс’, чэш. můra ’тс’, польск. mora ’тс’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 232). Вельмі праблематычна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабу́ніць ’набліжацца’, ’запрашаць’, ’угаворваць’ (ашм., КЭС), ’дагаджаць, ліслівіць’, ’прывабліваць, мілаваць’ (Сл. паўн.-зах.) і лабу́ніцца ’схіляцца лбом да чаго-небудзь, лезці куды-небудзь’ (Нас.), ’заляцацца, падмазвацца’ (Др.-Падб., Гарэц.), падлабуніцца ’падлашчыцца, падлізацца’ (Нар. сл.). Балтызм. Параўн. лат. labināt ’задобрываць, песціць’, літ. lãbinti ’вітаць, кланяцца’, ’дагаджаць’ (Вяржбоўскі, 463–465; Грынавецкене і інш., LKK, 1975, 16, 181; Лаўчутэ, Балтызмы, 55).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапанда́ ’чалавек, які пры сварцы моцна абы-што крычыць’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. лат. pläpät, літ. plepėti ’балбатаць, лапатаць’. Аналагічна і лапанда ’балбатун, балбатуха’ (Сцяцко, Афікс. наз., 34). Там жа ёсць і дзеяслоў лапаюць. Нявыключана, што ён з лапанда. Магчыма, лапаніцьз’яўляецца скарочанай формай дзеяслова з блізкай семантыкай гарлапаніць. Аб суф. -da гл. Атрэмбскі, Gram., 268–270.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапе́за ’аляпаваты, нязграбны, непрыгожы чалавек з расплясканымі тварам і носам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.), ’непаваротлівы, нехлямяжы’, лапе́зны ’тс’ (Бяльк.), лапе́зішча ’морда’ (Нас.), лапе́за ’неахайны чалавек’ (Мат. Маг.), ’гультайка, беларучка’, лапе́зіна ’тс’ (Яўс.), ’непаседа’ (Мат. Гом.), ’тоўстая, непаваротлівая жанчына’ (Растарг.), смал. лапёза ’тс’, лапёзовый ’непрыгожы’. Балтызм, параўн. літ. lepéža ’непаваротлівы’, ’лапа, лапішча, (шырокая) ступня’. Гл. таксама ляпе́за.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́тка 1 ’летняя пшаніца’ (полац., Нар. лекс.). Утворана ад лёта (гл.) па тыпу ярка ’яравая пшаніца’.
Летка 2 ’адтуліна ў вуллі для пчол’ (пін., КЭС). Да ляток ’тс’. Аформлсна ж. р. па аналогіі да дзірка.
Летка 3 ’рыба гусцерка, Blicca Bjoerkna L.’ (зах.-дзвін., Інстр. 2, Жук.). Няясна. Магчыма, роднаснае з лат. teste ’рачная камбала’, літ. tekstas ’плоскі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)