пало́мніцтва, -а, н.
1. Вандраванне, падарожжа ў якасці паломніка.
2. перан. Падарожжа, хаджэнне куды-н. вялікай колькасцю наведвальнікаў каб азнаёміцца з якімі-н. славутасцямі, а таксама да славутай асобы (іран.).
Пачалося сапраўднае п. да раскапанага старажытнага помніка архітэктуры.
|| прым. пало́мніцкі, -ая, -ае.
Паломніцкая дарога.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жрэц, жраца, м.
1. Свяшчэннаслужыцель язычніцкіх рэлігій, які спраўляў богаслужэнне і абрад ахвярапрынашэння.
2. перан.; часам іран. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму‑н. (навуцы, мастацтву і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
багадзе́льня, ‑і, ж.
У дарэвалюцыйны час — прытулак для бяздомных, інвалідаў, непрацаздольных. Хадзіць [бацьку з сынам] давялося доўга... Аглядалі бровар і — здалёк — багадзельню. Караткевіч. // Разм. іран. Пра ўстанову або арганізацыю, дзе дрэнна працуюць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.
Разм. іран. Удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца. А мы ўсё цікуем так, каб саймаваць у чатырох сценах ды яшчэ і дзверы шчыльней зачыніць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дысцыплі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж. (часта з іран. адценнем).
Памянш.-ласк. да дысцыпліна. Ну і дысцыплінка! □ — Адным словам дысцыплінка, і носа не вешаць. — Ёсць, таварыш сакратар, дысцыплінка! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́веднік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. У вернікаў: чалавек, які жыве праведным жыццём.
2. Чалавек, які ў сваіх дзеяннях кіруецца прынцыпамі сумленнасці, справядлівасці (іран.). У выразе: спаць сном праведніка (разм., жарт.) — спаць спакойна, ціха, мірна.
|| ж. пра́ведніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. пра́ведніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бліску́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. іран. Розныя бліскучыя рэчы. Збігнеў палез пад крысо кажуха ў кішэню, дастаў жменю бліскучак: залатых гадзіннікаў, пярсцёнкаў, ланцужкоў, брошак... Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танцу́лькі, ‑лек; адз. няма.
Разм. іран. Вечар з танцамі, вечарынка. Са здзіўляючай лёгкасцю Ірына магла спакойна круціцца цэлы вечар на танцульках, хоць заўтра трэба было ісці здаваць чарговы залік. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уверадзі́цца, увораджуся, увярэдзішся, увярэдзіцца; зак.
Разм. Стаміцца, змарыцца. [Гараська:] — Калі засеяць тую зямлю — увярэдзішся жаць. Алешка. / у іран. ужыв. [Уладзік:] — А што табе ці мне пашкодзіць і прайсціся? Падумаеш, паны, увярэдзімся! Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выдры́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. іран. Танцаваць. — Віктар Трафімавіч! Тодар Макаравіч! — чуліся вясёлыя галасы моладзі. — Хадзіце да нас, патанцуеце! — А як жа, толькі мне з вамі выдрыгваць, — усміхнуўся Радкевіч. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)