падзе́ж, -дзяжу́, м.

Масавая гібель жывёлы ў час эпідэміі.

|| прым. падзе́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Пачакаць некаторы час.

Трэба с., пакуль схлыне натоўп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надво́р’е, -я, н.

Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.

Зводка надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакалыха́цца, -ышу́ся, -ы́шашся, -ы́шацца; -ышы́ся; зак.

Правесці некаторы час, калышучыся.

П. ў гамаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папаку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; зак.

Пакутаваць некаторы час.

Папакутаваў у палоне небарака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папі́сваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Час ад часу, зрэдку пісаць.

П. вершы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паску́бваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Скубці час ад часу.

П. траву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пато́ргваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым.

Злёгку, час ад часу торгаць.

П. плячом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахра́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Храпці злёгку, час ад часу.

П. у сне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́шласць, -і, ж.

Час, які прыйдзе за цяперашнім, будучыня.

Вера ў светлую п.