дрэ́нна, прысл.

1. Нездавальняюча, не так, як трэба, заганна.

Д. працаваць.

2. безас., у знач. вык. Пра неспрыяльныя абставіны, цяжкае становішча.

3. безас., у знач. вык. Пра хваравіты або цяжкі душэўны стан.

Хвораму сёння д.

Д. на душы.

4. у знач. наз. дрэ́нна, нескл., н. Адзнака (у 4 знач.), якая абазначае ніжэйшую ацэнку ведаў.

Атрымаць д. па матэматыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасса́жII прям., перен. паса́ж, -жу м.;

тру́дный пасса́ж муз. ця́жкі паса́ж;

како́й пасса́ж! разг., уст. які́ паса́ж!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́ўкі, ‑ая, ‑ае.

Які перасядае ў горле, выклікае аскому. Даўкі яблык. // Горкі, едкі (пра дым, пах і пад.). Запахла даўнім прагорклым дымам, нібы гарэла дзе старая зляжалая салома. Лынькоў. У горадзе яшчэ стаяў пах гару, цяжкі і даўкі. Арабей. // перан. Выкліканы горам, крыўдай і пад.; гнятлівы, цяжкі. Так захацелася дамоў, аж нешта даўкае заказытала ў горле. Грахоўскі. Даўкі камяк стаяў у горле, ныла сэрца, хацелася заплакаць ад роспачы і бяссілля. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калу́н, ‑а, м.

1. Цяжкі тапор з клінападобным лязом для колкі дроў.

2. Разм. пагард. Пра някемлівага, дурнаватага чалавека. Ёсць талентаў багата ў народзе, Ды росту іх часамі шкодзяць — Калуны! Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагада́цца, ‑аецца; зак.

Успомніцца, прыйсці на памяць. Нагадалася даўняя казка. □ [Лёдзі] зрабілася маркотна. Нагадаўся цяжкі дзень, калі яна, уцёкшы з дому, ляжала каля сасны на мокрай зямлі пад такім жа дажджом. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нялёгка,

1. Прысл. да нялёгкі.

2. безас. у знач. вык. Пра цяжкі маральны стан, у якім хто‑н. знаходзіцца. Не шумі ж ты, цёмны гаю, бо мне й так нялёгка. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́мпэ́т ’разгон, парывістасць, імклівасць, напор, націск’ (ТСБМ, БРС, Касп., Бяльк., Нас., Гарэц., Яруш.), ’пах, дух’ (ТСБМ), ’ахвота, жаданне’ (Бір. Дзярж., Бяльк.), ’выбух, паветраны штуршок, выбухная хваля’ (Касп.; брэсц., Жыв. сл., 164), ’энергія чалавека’ (брэсц., Жыв. сл., 164), и́мпэтъ, и́нпэтъцяжкі дух’ (Мал.), і́мпа́т ’паветра, пах, спецыфічны дух’ (Сцяц.; стаўб., Жыв. сл., 71), ’парыў (паветра)’ (Сцяц.), ’цяжкі дух, смурод’ (слонім., Нар. лексіка, 52); параўн. зах.-бранск. и́мпет, и́нпет ’напор, напружанне; цяжкае паветра, цяжкі дух’ (Растаргуеў, Бранск.). Ст.-бел. импетъ ’напор, націск’ (1674 г.) з польск. impet < лац. impetus ’парыў, разбег, напор’ (Булыка, Запазыч.; SWO, 300). Няма падстаў лічыць, што лексема была забыта і зноў увайшла ў бел. мову ў пачатку XX ст. (як Гіст. лекс., 259). З польскай таксама рус. дыял. и́мпет ’удар, напор, імклівасць; ударная сіла’ (у рускай пісьменнасці з 1718 г., Біржакова, Очерки, 363), укр. і́мпет ’моцны націск, парыў, сіла’. У сучасных беларускіх гаворках семантычны аб’ём слова значна пашырыўся. Схему семантычнага развіцця, відаць, можна ўявіць такім чынам: ’парыў’ → ’парыў (паветра)’ → ’паветра’ → ’пах, дух’ → ’цяжкі дух, смурод’. Далейшая ступень канкрэтызацыі — імпа́т ’адзежа з-пад хворага’ (Жд. 2), дзе семантычны перанос звязаны, напэўна, са спецыфічным пахам адзення хворага чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вапо́ры ’настрой’ (Нас.). Укр. вапор, вапори ’тс’. Насовіч лічыў вапоры < vapor, маючы, відаць, на ўвазе лац. крыніцу. Вапоры < польск. waporyцяжкі дух; дрэнны настрой’ < лац. vapor ’пара’ (Кюнэ, Poln., 113; Рудніцкі, 1, 311).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́хаць і га́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. З сілаю удараць, суправаджаючы ўдар выкрыкам «гах!». Узнімаючы цяжкі лом, .. [баец] гахкаў і з сілай апускаў яго ў мёрзлую зямлю, намерваючыся адвярнуць вялікую скібу. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ма 1, ‑ы, ж.

Цяжкі хваравіты стан, які характарызуецца стратай прытомнасці і рэзкім парушэннем кровазвароту, дыхання, працэсу абмену.

[Ад грэч. kōma — глыбокі сон.]

ко́ма 2, ‑ы, ж.

Невялікі (меншы за 1/8 тона) інтэрвал паміж двума гукамі.

[Ад грэч. kómma — адрэзак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)