падво́іцца, ‑двоіцца; зак.

1. Павялічыцца ўдвая. Вытворчасць прадуктаў падвоілася.

2. перан. Павялічыцца, зрабіцца значна мацнейшым, большым. У Леапольда Гушкі падвоілася стараннасць, цягавітасць, сіла. Чорны.

3. Стаць, зрабіцца двайным. Зычныя падвоіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.

1. Пругкая металічная палоска ці дрот і пад., выгнутыя пераважна спіраллю, што служыць для змяншэння сілы ўдараў, прывядзення ў рух механізмаў і інш.

С. ў гадзінніку.

Дзвярная с.

2. перан., чаго або якая. Рухаючая сіла чаго-н.

Унутраныя спружыны ўчынкаў.

|| прым. спружы́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Спружынная канапа (са спружынамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мажэ́нне1 ’ўяўленне’, ’мара’, ’трызненне’ (Нас.). Запазычана з польск. marzenie ’тс’.

Мажэнне2 сіла, магчымасць’ (Нас.). Да магчы́ (гл.). Іншы варыянт — маге́нне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каня, належыць яму. Конская грыва. Конскія падковы. Конскае ржанне. Конская збруя. □ Своеасаблівы і такі знаёмы Пракопу пах хлява і кепскага стойла востра б’е ў нос. Колас.

2. Разм. Вялікі, моцны. Вялізны, з конскімі сківіцамі мужчына носіць за плячамі вінтоўку, глядзіць спадылба, злосна. Навуменка.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Конскае шчаўе. Конская цыбуля. Конскі боб.

•••

Конская сіла гл. сіла.

Конскі капітан гл. капітан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мочасіла, моц’ (паўд.-усх., КЭС), рус. тул., калуж. моча ’тс’, якая са ст.-рус. мочь, ст.-слав. мощь < прасл. moktь < mogtь < mogti, mogǫ ’магчы’ (параўн. укр. міч, польск., чэш., славац. moc, в.-луж. móc, славен. mǫ̑c, серб.-харв. моћ, макед. моќ, балг. мощ), роднаснае да гоц. mahts, ст.-в.-ням., с.-в.-ням. mahtсіла, моц’ (Бернекер, 2, 70; Траўтман, 164; Фасмер, 2, 667).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нячы́сцік, ‑а, м.

Разм. У забабонах — нячыстая сіла, чорт. [Антося] верыла ў павер’е, што ў тапельніка нячысцік забірае душу яшчэ перад смерцю... Барашка. // Ужываецца як лаянка. [Маці:] — Дачытаўся, нячысцік, што зусім здурнеў!.. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

многатана́льны, ‑ая, ‑ае.

У якім многа тонаў (гл. тон у 1 знач.). Якая ж сіла ў шуме баравым! Ці не народная быль векавая гаворыць аб сабе ў гэтым шуме — быль многатанальная. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́нне, ‑я, н.

1. Рух прадмета па паверхні другога прадмета. Трэнне аднаго кавалка сухога дрэва аб другі.

2. Сіла, якая перашкаджае руху аднаго цела па паверхні другога. Каэфіцыент трэння, Трэнне ў машынах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтраімклі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Накіраваны ў час руху ад перыферыі да цэнтра; проціл. цэнтрабежны. Цэнтраімклівая сіла.

2. Такі, які праводзіць узбуджэнне ад перыферыі да цэнтральнай нервовай сістэмы (пра нервы). Цэнтраімклівыя нервовыя валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыватво́рны животво́рный, живи́тельный; (благоприятствующий) благотво́рный; благода́тный;

~ная сі́ла вясны́ — животво́рная (живи́тельная) си́ла весны́;

ж. клі́мат — животво́рный (живи́тельный, благотво́рный, благода́тный) кли́мат

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)