збале́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Тое, што і збалець. Ці то збалелася Вольчына душа, стачылі яе адзінота і сум, а можа пераканаў гарачы шэпт Арыны, але без доўгіх угавораў нарадзілася яна перабрацца да свякрухі. Б. Стральцоў. — Я ўся збалелася па табе. Дзяцінка мая! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму. Сцяпану вельмі хацелася б патанцаваць з Маяй, але ён не мог дазволіць сабе так сваволіць і дзяцініцца, як гэта рабочая моладзь. Дуброўскі. — Ах, каб цябе, — злавалася старац, — дваццаць гадоў мае, а дзяцініцца... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́плы, ‑ая, ‑ае.

Які наліп на што‑н. або прыліп да чаго‑н. Лёд ля берагоў быў шэры, з наліплымі латкамі снегу, а пасярэдзіне ракі цямнела вада. М. Стральцоў. За плячамі ў .. [Валіка] быў вялікі мокры кош з наліплымі на дно і дужку водарасцямі, асакой. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацягну́цца, ‑цягнецца; зак.

1. Расцягваючыся, стаць тугім; напяцца. Уздрыгнуў, пацягнуўся канат, і заскакаў уверх і ўніз на хвалях тральшчык. Б. Стральцоў. Кашуля.. [Івана Ігнатавіча] туга пацягнулася на шырокай спіне, а рукі, дужыя і далікатныя, былі моцна сціснуты ў кулакі. Хомчанка.

2. Разм. Прыйсці ў вялікай колькасці; сабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́хкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае моцны пах; пахучы. Мяне чакае цёплы сырадой у меднай конаўцы, луста пахкага, спечанага на дубовых лістах хлеба. Сачанка. Калі ўжо ехалі дрогкім бальшаком у фурманцы, набітай пахкім сенам, Паўлік засмяяўся: — А я цябе і павіншаваць забыўся. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які выдаецца за сапраўднае; няшчыры, штучны. Прытворны смех. □ Сакратарка ўсміхалася, а потым з прытворнай сур’ёзнасцю кулаком пагразіла рэдактаравым дзвярам. М. Стральцоў. Спагада прытворная, словы фальшывыя! А як бы жылося святлей і чысцей, Каб хулігана і хама за шыварат Мы бралі часцей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таксапа́рк, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Месца рамонту і стаянкі таксі. Я .. здагадаўся, што недзе тут блізка таксапарк і што машыны, мусіць, ідуць на перазменку. М. Стральцоў. // Прадпрыемства, якое займаецца перавозкай пасажыраў на таксі. Працаваць у таксапарку.

2. ‑у. Сукупнасць таксі. Абнаўленне таксапарку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыбе́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і хрыбет. На шчасце ў свірне стаяла дзябёлая дубовая кадушка. Зыгмусь павярнуў яе дном угору, узлез, зрабіў спробу: угнуў галаву, а хрыбецінай і плечуком налёг на дошку. Колас. На бугрыстай.. хрыбеціне [пагорка] санкі з’ехалі ўбок: адразу пачынаўся спуск. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́шкалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; арэлі. Бывала, маці звязвала ўнізе тонкія зялёныя галінкі [бярозы] і атрымлівалася добрая гушкалка. Ваданосаў. Віктар помніць Лявона — вясёлага і гаваркога дзядзьку. Гэта ён ім з Ганікам прыладзіў паміж яблынь гушкалку. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Раздумваючы, зразумець што‑н., прыйсці да якога‑н. вываду, заключэння. Памеркаваўшы ды падумаўшы, можна да чаго-небудзь і дадумацца. Колас. Цешча была на дзіва лагоднай і старалася чым можна дагадзіць зяцю. Міхась дадумацца не мог, што раптам з ёю сталася. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)