магчы́масць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. магчымы.

2. Сродкі, умовы, неабходныя для здзяйснення чаго-н.

Знайсці м.

Вялікія магчымасці.

Па магчымасці — наколькі магчыма.

Па меры магчымасцей — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сацыялі́зм, -у, м.

Грамадскі лад, які характарызуецца грамадскай уласнасцю на сродкі вытворчасці, адсутнасцю эксплуатацыі чалавека чалавекам і прынцыпам: ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму па яго працы.

Пабудова сацыялізму.

|| прым. сацыялісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здабы́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто займаецца здабычай чаго-н.

З. нафты.

2. Чалавек, які здабывае сродкі на жыццё (разм.).

|| ж. здабы́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. здабы́тчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пестыцы́ды, ‑аў.

Хімічныя сродкі барацьбы з рознымі шкоднымі арганізмамі (насякомымі, кляшчамі, бактэрыямі, грыбкамі, пустазеллем і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавыдаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Выдаткаваць звыш нормы, плана; перарасходаваць. Перавыдаткаваць крэдыт. Перавыдаткаваць грашовыя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казённако́штны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Якога вучылі і трымалі на сродкі казны, за казённы кошт. Казённакоштны семінарыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарэзервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак., каго-што.

Пакінуць, захаваць у рэзерве. Зарэзерваваць зямельны ўчастак. Зарэзерваваць сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць ужывання алкаголю. Супрацьалкагольная кампанія. // Прызначаны для барацьбы з алкагалізмам. Супрацьалкагольныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Медыкаме́нт(ы) ’лячэбныя сродкі, лякарства’ (ТСБМ), ст.-рус. медикаментъ, медикаменты (XVII ст.) прыйшло праз ням. Medikament (XVI ст.) з лац. medicāmentum ’тс’ < medeor ’лячыць’, ’дапамагаць, палягчаць’ (Фасмер, 2, 590; Васэрцыер, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сро́дак, ‑дку, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння, захады для ажыццяўлення, дасягнення чаго‑н. І Вадап’ян усімі сродкамі стараецца .. прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы, што стыкаецца з пляцам пана Тарбецкага. Колас. Пратэст .. выказваўся адзіным для маленства сродкам — плачам. Брыль. Нават перад ворагам бараніцца не ўсякімі сродкамі можна рэвалюцыянеру. Машара.

2. Тое, што служыць якой‑н. мэце, неабходнае для дасягнення, ажыццяўлення чаго‑н. Вельмі важным сродкам палітычнай работы сярод насельніцтва ў тыле ворага быў падпольны бальшавіцкі друк. Залескі. Хто ж зрабіў з цябе сродак зла і знішчэння, О грымучы, бязлітасны кат — вадарод! Караткевіч. // Прадмет, прыстасаванне і пад. або сукупнасць іх, неабходныя для ажыццяўлення якой‑н. дзейнасці. Сродкі сувязі. Транспартныя сродкі. □ Сацыялізм назаўсёды палажыў канец панаванню прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, гэтай крыніцы расколу грамадства на варагуючыя класы. Праграма КПСС. // Лекі, медыцынскія прэпараты або медыкаменты, неабходныя для лячэння. Лячэбныя сродкі. □ [Вейс:] — Хвораму арганізму патрэбна ў першую чаргу кровапусканне.., Яно вылечвае ад усіх хвароб. Гэта выдатнейшы сродак,.. ён варты ўсёй вялікай медыцына. Лынькоў. // перан. Магчымасці, рэальныя ўмовы. Мастацкія пераклады .. — верны шлях узаемаўзбагачэння літаратур, моцны сродак умацавання ўзаемадавер’я паміж народамі. Палітыка.

3. толькі мн. (сро́дкі, ‑аў). Грошы, капітал, матэрыяльныя каштоўнасці. Сродкі існавання. Жыць не па сродках. □ Савецкая дзяржава адпускае на асвету вялікія сродкі. «Беларусь». Старшыня абяцаў: сродкаў, кажа, калгас не пашкадуе на бібліятэку. Васілевіч. Васіль надзвычай асцярожна выдаткаваў сродкі, лічачы кожную капейку. Шамякін.

•••

Агнявыя сродкі — агнястрэльная зброя, якая знаходзіцца ў распараджэнні пэўнага вайсковага падраздзялення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)