фрыво́льнасць, -і, ж.

1. гл. фрывольны.

2. мн. -і, -ей. Фрывольнае слова, выраз.

Не дазваляй сабе гаварыць фрывольнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамо́віць, -о́ўлю, -о́віш, -о́віць; -о́ўлены; зак., што.

Сказаць, вымавіць.

Не п. ні слова.

|| незак. прамаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

-то, часц.

Ужыв. ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца.

Наступіў красавік, а надвор’е-то халоднае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыла́тый прям., перен. крыла́ты;

крыла́тое сло́во крыла́тае сло́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́сковый ла́ска́вы; (нежащий) пяшчо́тны;

ла́сковое сло́во ла́ска́вае сло́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ободре́ние падбадзёрванне, -ння ср.;

слова́ ободре́ния сло́вы падбадзёрвання.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калькава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

1. Зняць (знімаць) копію з чаго-н. пры дапамозе калькі (у 1 знач.).

К. чарцёж.

2. Стварыць (ствараць) слова або выраз па ўзоры іншамоўнага слова або выразу.

К. лацінскі выраз.

|| зак. скалькава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архі...

Прыстаўка са знач. вышэйшай і найвышэйшай ступені прыкметы, якая названа ў другой частцы слова, напр.: архімільянер, архіважны, архірэакцыйны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загало́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да загалоўка. Загаловачны шрыфт.

•••

Загаловачнае слова гл. слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канча́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Зменная частка слова, якая паказвае на сінтаксічную сувязь з іншымі словамі; флексія.

Склонавы к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)