значкі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто атрымаў, заслужыў права насіць які‑н. значок. Значкіст ГПА.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маяра́цтва, ‑а, н.

1. Права на валоданне маяратам (у 2 знач.).

2. Тое, што і маярат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфо́рменны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да рэформы, да часу адмены прыгоннага права ў Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыдату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Права ці магчымасць стаць кандыдатам (у 1 знач.).

Абмеркаваць кандыдатуру для ўнясення ў спіс для тайнага галасавання.

2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.).

К. не зусім падыходзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адстая́ць¹, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; -то́ены; зак., каго-што.

Абараніць ад нападу, ад замаху на што-н.

А. мір на зямлі.

А. сваё права.

|| незак. адсто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адсто́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́вы², -ая, -ае.

1. Справядлівы, праўдзівы.

Наша справа правая.

2. Не вінаваты, які не парушае законы.

Суд прызнаў яго правым.

3. часцей кар. ф. (праў, пра́ва). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць, дзейнічае.

Ён тут абсалютна праў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́баршчык, ‑а, м.

Той, хто мае права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў. Агітатары правялі гутаркі з выбаршчыкамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкупны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да выкупу; прызначаны для выкупу. Выкупныя грошы. Выкупное права. Выкупныя цэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курфю́рст, ‑а, М ‑сце, м.

Уладарны князь у феадальнай Германіі, які меў права ўдзельнічаць у выбарах імператара.

[Ням. Kurfürst.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неправамо́цны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не мае права рабіць што‑н., які не надзелены паўнамоцтвамі. Неправамоцны дэлегат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)