гістало́гія, ‑і, ж.

Навука аб будове тканак чалавека і жывёлы.

[Ад грэч. histos — тканка і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыбе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хрыбта. Хрыбетныя жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зака́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, рыбная лоўля і дзе знаходзяцца пад асобай аховай расліны і жывёлы.

Бабровы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кетгу́т, -у, Му́це, м. (спец.).

Ніці, якія атрымліваюць з кішак дробнай рагатай жывёлы (скарыстоўваюцца пры хірургічных аперацыях для ўнутраных швоў).

|| прым. кетгу́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клешч, кляшча́, мн. кляшчы́, кляшчо́ў, м.

Невялікая членістаногая жывёліна атрада павукападобных, якая паразітуе на целе чалавека, жывёлы, а таксама на раслінах.

|| прым. клешчавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чапра́к, -у́, м.

Найбольш тоўстая і моцная частка скуры на спіне жывёлы, што ідзе на выраб падэшвы і на тэхнічныя патрэбы.

|| прым. чапра́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адго́нны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з адгонам жывёлы, з утрыманнем жывёлы на адгоне. Адгонная авечкагадоўля. □ То былі яшчэ знаёмыя мясціны: летам паромам Ласка з сяброўкамі пераязджала за раку — на адгонную пашу. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хи́щный драпе́жны; (жадный) пра́гны, хці́вы;

хи́щные живо́тные драпе́жныя жывёлы;

хи́щный взгляд пра́гны (хці́вы) по́зірк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жва́чны, -ая, -ае.

1. Які жуе жвачку.

Жвачныя жывёлы.

2. у знач. наз. жва́чныя, -ых. Падатрад млекакормячых атрада парнакапытных (авечкі, козы, буйная рагатая жывёла і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бруцэлёз, -у, м. (спец.).

Інфекцыйная хвароба свойскай жывёлы, якая перадаецца чалавеку і паражае нервовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы і косцесустаўны апарат.

|| прым. бруцэлёзны, -ая, -ае.

Бруцэлёзнае захворванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)