зачу́млены, ‑ая, ‑ае.
Заражаны чумой. Зачумленае месца. Зачумленая жывёла. / у знач. наз. зачу́млены, ‑ага, м.; зачу́мленая, ‑ай, ж. [Валодзя] нахіліўся да дзяўчыны, відаць, намерваючыся ўзяць яе за руку, але Ларыса адхінулася ад яго, як ад зачумленага. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эдэльве́йс, ‑у і ‑а, м.
1. ‑у. Горная травяністая расліна сямейства складанакветных, суквецце якой падобна на белую зорку.
2. ‑а. Кветка гэтай расліны. Марта падала мне кветачку з далікатнымі белымі пялёсткамі — высакагорны альпійскі рамонак-эдэльвейс. Даніленка.
[Ням. Edelweiß.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падрасці́, ‑расту, ‑расцеш, ‑расце; ‑расцём, ‑расцяце; пр. падрос, ‑расла, ‑расло; зак.
Трохі вырасці. — Мамачкі, як загарэў! — задаволена смяялася.. [маці]. — І падрос. Бацька цяпер і не пазнае. Даніленка. Толькі раскусціўся пры дарозе ракітнік, падраслі хвойкі на пясчаным узгорку. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памажне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Зрабіцца мажным, мажнейшым. Шэйдак яшчэ пашырэў у плячах, памажнеў. Сабаленка. Зоя ішла з Дома культуры. На вострых скулах яе твару ўжо можна было заўважыць карычневыя плямінкі. Зоя памажнела, галаву трымала горда. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нягну́ткі, ‑ая, ‑ае.
Які не можа згінацца, гнуцца. На кароткіх прывалах [салдаты] падалі ў снег, скручвалі нягнуткімі пальцамі цыгаркі. Марціновіч. Нават дзядзька Каленік з маўклівым Фрэдам знялі чорныя, нягнуткія, быццам бляшаныя, фартухі і дапамагалі збіраць сцены дома. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыко́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыколваць — прыкалоць (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑лак. Разм. Тое, чым прыколваюць што‑н. (звычайна валасы). У губах [Нінка] трымала прыколкі ад рассыпаных на спіне валасоў. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Заглушыць сваім крыкам голас другога; дабіцца, дамагчыся таго, каб свой голас быў пачуты сярод іншых гукаў. Пеўні стараліся перакрычаць адзін другога. Даніленка. — Дзядзька Сцяпан! — старалася перакрычаць Ячнага Валька. — Дзядзька Сцяпан!.. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канту́зія, ‑і, ж.
Пашкоджанне тканак і органаў без парушэння цэласці скуры (пры разрывах снарадаў, выбухах, завалах зямлёй і пад.). Кантузія галавы. Кантузія спіны. □ [Іван Пятровіч] адчуў, як у самога часта-часта заторгалася правае павека — напамінала аб сабе кантузія. Даніленка.
[Лац. contusio — удар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заці́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Ціскаючы, змучыць. Як толькі Сашка з маці прыехалі ў Багатую Граду да дзеда Мікалая, бабуля Вікця.. ледзь не заціскала ў абдымках унука. Даніленка.
заціска́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑ае.
Незак. да заціснуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяр’ё, ‑я, н., зб.
Звяры. — Колькі тут рознага звяр’я, якога нават і не ведаеш, — паціснуў плячамі Мірон. Маўр. Спрачацца з Яшам наконт звычак звяроў было марнай справай, — ён лічыўся ў школе самым лепшым знаўцам рознага звяр’я. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)