ча́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Невялікая шкляначка, часта на ножцы, прызначаная для піцця спіртных напіткаў.

2. Спіртное; выпіўка (разм.).

Ён ніколі не адказваўся ад чаркі.

|| памянш. ча́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ча́рачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Глядзець у чарку (разм., іран.) — любіць выпіць.

Заглядаць у чарку (разм., іран.) — выпіваць.

Пад чаркай (разм.) — п’янаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вполгла́за нареч., прост., прям., перен. кра́ем во́ка, адны́м во́кам;

смотре́ть вполгла́за глядзе́ць кра́ем во́ка;

спать вполгла́за спаць адны́м во́кам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́гательно нареч. чуллі́ва; замілава́льна, мі́ла, лю́ба;

как лю́бят друг дру́га, тро́гательно смотре́ть як каха́юць адно́ аднаго́, мі́ла (лю́ба) глядзе́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акуля́ры, ‑аў; адз. няма.

1. Аптычная прылада з двух шкельцаў з аглабелькамі. Служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджанняў. Ад шкельцаў акуляраў, як ад люстэрак, па траве скакалі сонечныя зайчыкі. Хомчанка. У пісара былі чорныя вусы, праўда, кароткія, і рэзка азначанае месца барады, заросшае кароткаю густою шэрсцю, невялікі задзёрты нос і прыплюшчаныя блізарукія вочы, прыкрытыя цёмнымі акулярамі. Колас.

2. Кружок больш светлай або цёмнай афарбоўкі вакол вачэй у жывёл.

•••

Акуляры наставіць гл. наставіць.

Глядзець праз ружовыя акуляры гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Нізкарослая дравяністая расліна, у якой галіны пачынаюцца амаль ад самай паверхні глебы. Куст бэзу. Куст парэчак. Куст маліны.

2. Травяністая расліна, сцябліны якой растуць пучком. Куст быльніку. Куст суніц.

3. перан. Аб’яднанне якіх‑н. прадпрыемстваў, арцелей і пад.

•••

Какаінавы куст — трапічная расліна сямейства какаінавых, лісце якой утрымлівае какаін і іншыя алкалоіды; кока ​2.

Глядзець (пазіраць) у кусты гл. глядзець.

У кусты (хавацца, уцякаць і г. д.) — далей ад адказнасць ад непасрэднага ўдзелу ў справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зі́хаць ’абглядаць’ (жлоб., Жыв. сл.). Рус. цвяр. зёхать, зе́хатьглядзець’. Суадносіцца, відаць, з ззяць, ’быць адкрытым’ (тут пра вочы), але магчыма і сувязь з ззяць2 ’блішчаць, свяціць’. Пра элемент х гл. зяхаць. Параўн. яшчэ зяваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узлакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Разм. Абаперціся локцем на што‑н. Адсунуў [Сцяпан] фіранку, узлакаціўся па падаконнік і пачаў глядзець на вуліцу. Скрыган. Сяргей сеў на пень, абняўшы калматую галаву рукамі, узлакаціўся на калені, глыбока задумаўся. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракано́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае шырокі нос. Было смешна глядзець на адзеравянелы шыраканосы твар Яўмена і па-блазенску невінаватыя вочы ката. Асіпенка.

2. Разм. З шырокім носам, наском. Шыраканосыя чаравікі.

•••

Шыраканосыя малпы — назва групы прыматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́хат ’страх’: аж сціхат глядзець (Марц.), сціхо́т ’страх, жах’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Відаць, ад сціх1 з экспрэсіўным суфіксам ‑ат (‑от); да семантыкі параўн. вусціш ’цішыня’ і вусцішна ’жудасна, страшна’ (гл.), а таксама сціхата́, сціхо́цце ’цішыня’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́трыць ’шукаць, выглядаць’ (браг., Шатал.). Укр. патраты ’ачышчаць птушак ад пер’яў, свіней ад шэрсці’, рус. кастр. патрать ’даражыць, берагчы’, польск. patrzećглядзець, звяртаць увагу, выглядаць, сачыць, клапаціцца’, чэш. patřiti ’належыць’, opatrovati ’ахоўваць, пільнаваць’, славац. patriť ’тс’, patrať ’сачыць, вышукваць’, серб.-харв. патраты ’тс’, ’быць карысным’, patriti ’выпадаць на долю’, opatriti ’забяспечыць чым-н.’, балг. патры’, ’варажыць, загаворваць ад уроку’. Прасл. patritiглядзець, ’клапаціцца, берагчы’, роднаснае са ст.-інд. pūti ’ахоўвае, сцеражэ’, patar ’захавальнік’ (Лекаў, SOc, 1933, 12, 138–140; Фасмер, 3, 217), з’яўляецца раннім скіфа-сармацкім запазычаннем, параўн. ст.-іран. pairai ’ахоўваць, сцерагчы, валодаць’ (Трубачоў, Этимология–1965, 47–50; Мартынаў, Язык., 47). Гэты іранізм пашырыўся ў асноўным у зах.-слав. мовах, уступіўшы ва ўзаемадзеянне з тагачасным абсалютным сінонімам прасл. blʼusti, пашыраным на ўсходзе і поўдні Славіў параўн. бел. блюдкі ’беражлівы’, ’які заўсёды можа і мае чым пачаставаць госця’. Можна згадзіцца з Булыкам (Лекс. запазыч., 127) у тым, што ст.-бел. патратыглядзець’ (1501 г.) было запазычана са ст.-польск. patrzyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)