ачмурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Страціць здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае; адурэць. [Сусед Сідара:] — Куды вы!.. Ачмурэлі!.. Згубіць сябе хочаце!.. Галавач. — Як бог свят, ачмурэў чалавек! — спалохаўся дзед. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
або́знік, ‑а, м.
Возчык у абозе; вазак, фурман. Абознікі ішлі па гразі вуліцы побач са змучанымі, стомленымі коньмі. Галавач. Абознікі лаяліся і пагражалі шафёрам пугамі. Шамякін. // Разм. Ваеннаслужачы абозу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падба́віцца, ‑бавіцца; пераважна безас. зак.
Крыху, нямнога прыбавіцца. — Ну, Мікіта Тодаравіч, рыхтуйся з сіламі, зямлі падбавіцца, — сказаў .. [каморнік]. Галавач. З таго вечара ў Леапольда Гушкі падбавіліся сілы да работы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маўча́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Маўчанне. Маўчалі пакуль і сыны, але ў маўчанцы гэтай яшчэ больш распальваўся паміж імі нядобры агонь. Галавач.
•••
Гуляць у маўчанку гл. гуляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
от, часціца.
Разм. Вось. Алене было прыемна, што жанкі хваляць лён, а от што пра тату гавораць — не падабалася. Чарнышэвіч. [Аканом:] — От, калі маеце час, дык сядайце і паедзем. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́рыня, ‑і, ж.
Назва рускай народнай песні, а таксама танец на матыў гэтай песні. Спрытныя тонкія [Міхалкавы] пальцы.. прабеглі па жаўтаватых гузіках галасоў, і гармонік, задзірыста ўскрыкнуўшы, зайграў барыню. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заплю́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Разм. Закрыць, заплюшчыць (вочы). Святло адпаўзло да дзвярэй, і з гэтым цень знік, а каб звыкнуцца з цемрай камеры, Крумінскі заплюснуў вочы. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасо́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Празмерна сухі. Перасохлае сена. Перасохлыя губы. □ На перасохлым дарожным пяску пад дубамі непарушна ляжалі .. чорныя цені. Галавач.
2. Які стаў бязводным. Перасохлая рачулка. Перасохлы лужок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сшале́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ашалелы. Вецер сшалелы разбягаецца ў полі, [захоплівае] цэлыя горы снегу, нясе іх і, наляцеўшы на адзінокую ў полі хатку, закідвае яе снегам. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філантро́п, ‑а, м.
Той, хто займаецца філантропіяй; дабрачынец. — Міхаіл Палікарпавіч — дабрэйшы чалавек, — сказаў [Пілацееў], звяртаючыся да агранома. — Вялікі філантроп і палітык у больш шырокім сэнсе гэтага слова, чым мы. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)