Ску́раць ‘здабыць, атрымаць з хітрасцю’ (ТС), ску́ратэ ‘быць пабітым’ (брэсц., Нар. лекс.). З польск. skórać, skurać, wskórać ‘дабіцца, атрымаць, выстарацца’, у тым ліку ‘атрымаць (пакаранне)’, якое Брукнер (634) выводзіць ад korykorzyści (гл. карысць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ба ’ўзор’, ’невялікая частка чаго-небудзь, узятая для праверкі; вызначэнне якасці’, ’выпрабаванне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ), проб ’тс’ (Ян.), сюды ж про́боваць ’каштаваць’ (ТС). Запазычанне з польск. próba ’праверка, выпрабаванне’ (Карскі, Белорусы, 156; Брукнер, 437; Кюнэ, Poln., 89), таксама як і рус., укр. про́ба (Фасмер, 3, 370). Крыніца слова ў с.-лац. proba ’проба’ ад probāre ’правяраць, выпрабоўваць’, якое трапіла ў польскую мову праз ням. Probe (гл. Брукнер, там жа; Банькоўскі, 2, 797). Адносна формы м. р. проб параўн. рус. пороховой проб (1705 г.). Ст.-бел. проба ’катаванне, мука’ з польскай (Булыка, Запазыч., 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агрэ́ст, ст.-бел. агрестъ (1722) (Булыка, Запазыч.) з польск. agrest (Рыхардт, Poln., 29; Кюнэ, Poln., 39), якое з італ. agresto (Брандт, РФВ, 18, 19; Брукнер, PF, 7, 172; Фасмер, 1, 61; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акуля́ры (БРС, Гарэц., Нас., Касп., Шат.). Запазычанне з польск. okulary (Карскі, Белорусы, 156; Рыхардт, Poln., 85; Кюнэ, Poln., 82) (параўн. укр. окуляри); польская форма на падставе лац. ocularium ’шчыліна для вачэй у шлеме’ (Брукнер, 378).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́вал ’буйвал, тур, дзікі вол, Bubalus’ (Нас.). Укр. (зах. дыял.) ба́віл (ст.-укр. баволій, прымет.). Запазычанне з польск. bawół ’тс’ (аб паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 78; Кюнэ, Poln., 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баго́с ’нязграбны чалавек высокага росту’ (Грыг.). Напэўна, запазычанне. Параўн. укр. бе́ґаc ’бяспутны, нягоднік’, би́ґасень ’дурань, дубіна’, польск. bigas, чэш. bigas (Брукнер, 27, бачыць першакрыніцу ў ням. Bicke ’кірка’, а Махэк₂, 54, у венг. bibasz ’дурны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́та ’палотнішча’ (Шпіл.). Укр. бри́та ’тс’. Запазычанне з польск. bryta, breta ’шырыня матэрыі’ (Spódnica we trzy bryty), а гэта з ням. Breite ’шырыня’. Гл. Варш. сл., 1, 216; Брукнер, 43; Шалудзька, Нім., 22. Параўн. брэт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́піндырыць ’выставіць напаказ, убраўшы пышна; выгаварыць’ (Нас.). Запазычанне з польск. wypindrować ’дзіўна адзецца’. Параўн. польск. pinda ’франціха’. Магчыма, сюды ж чэш. дыял. pinda ’стары паношаны гальштук’. Брукнер (414) супастаўляе з прыпевам pindu‑ryndu. Далей няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́сла ’паведамленне, сігнал’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. га́сло (гл. Булыка, Запазыч.) ’дэвіз, лозунг, пароль’. Укр. га́сло, рус. (старое) га́сло. Запазычанне з польск. hasło. Фасмер, 1, 396; Булыка, Запазыч., 80; Брукнер, 168; Слаўскі, 1, 410.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гле́ба ’глеба’ (БРС, Касп., Шат.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gleba ’тс’ (вядомае з XVIII ст.), якое паходзіць з лац. gleba (дакладней, з с.-лац.). Гл. Кюнэ, Poln., 57; Бернекер, 1, 301; Брукнер, 141.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)