збале́лы, ‑ая, ‑ае.
Змучаны болем, пакутамі. Памалу ў збалелае цела вярталася ранейшая сіла. С. Александровіч. І толькі яму [Леаніду] аднаму Васіль мог бы смела паглядзець у вочы, выказаць усё, што агнём пякло яго збалелае сэрца. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́варат,
У выразе: другім наваратам — другі раз. [Маці:] — З хваробай не жартуй: яшчэ другім наваратам адкінецца... Якімовіч. Даўно мы з’елі сваю дзель бульбы, а нашых сяброў няма і няма. Я паставіў другім наваратам кацялок. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрараста́ць, ‑ае; зак.
Прарасці — пра ўсё, многае. Восень у той год выдалася халодная і дажджлівая. Як пачаліся дажджы ў жніво, дык цягнуліся да самых прымаразкаў. Жыта папрарастала ў снапах, атава пагніла ў пракосах... С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасталю́дзін, ‑а, м.
Уст. Чалавек, які належыць да непрывілеяванага саслоўя (селянін, рабочы мешчанін). Захаваўся дакумент, у якім сказана, што «дваранін Мінскай губерні Вікенцій Марцінкевіч.. выдаў на простай мове некалькі падрыхтаваных адозваў да прасталюдзінаў». С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кайлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што і без дап.
Працаваць кайлом. Кайліць вугаль. □ Я помню тыя дні, калі Пад Мінскам у бары, Хто карчаваў, а хто кайліў, Кіпела праца і раслі Скрозь новыя муры. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набакі́р, прысл.
Ссунуўшы, ссунуўшыся на адзін бок, на вуха (аб манеры насіць галаўны ўбор). Напяваючы песню, насунуўшы шапку набакір, вяртаўся Ясь дамоў. С. Александровіч. Сцяпанаў быў у новенькай гімнасцёрцы, галіфэ, у зухавата ссунутай набакір фуражцы. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Пісаць адзін другому пісьмы. У часе паездак у Крым і Пецярбург Горкі перапісваецца з сям’ёй Багдановічаў. С. Александровіч. Усю вайну.. [сябры] перапісваліся і вось, нарэшце, сустрэліся. Шамякін.
2. Зал. да перапісваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плы́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Неглыбокі, мелкі. У кустах бруіцца невялічкі ручаёк. Ён плыткі — берагі яго зараслі аерам і алешнікам. С. Александровіч.
2. З мелкім дном, з невысокімі берагамі ў параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі. Плыткая талерка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праважда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Патраціць многа часу на што‑н. [Балагол:] — Каб не твой конь, дык мы ўсю ночку тут праваждаліся б... С. Александровіч. [Мікола] нейкі час праваждаўся з самаробная мінай — прыладжваў да толу ўзрывальнік. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скланя́цца, ‑яецца; незак.
1. Змяняцца па склонах.
2. перан. Разм. Часта ўпамінацца (звычайна непрыхільна). Ва ўсіх гэтых загадах, цыркулярах, следчых данясеннях на розныя лады чарнілася і скланялася газета «Мужыцкая праўда». С. Александровіч.
3. Зал. да скланяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)