прыдво́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да двара манарха.

Прыдворная пасада.

2.

У знач. наз. прыдво́рны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Асоба, якая знаходзіцца пры манарху і ўваходзіць у яго акружэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вернападда́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (уст.).

Чалавек, які захоўвае вернасць манарху.

|| ж. вернападда́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

|| прым. вернападда́нніцкі, -ая, -ае.

Вернападданніцкія пачуцці (таксама ўвогуле пра адданасць уладзе, правячай вярхушцы; іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каха́ны, -ая, -ае.

1. Які выклікае каханне, да якога накіравана каханне.

К. хлопец.

2. у знач. наз. каха́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Той, каго кахаюць.

|| ж. каха́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звыштэрміно́вы, -ая, -ае.

1. Які прадаўжаецца звыш вызначанага тэрміну.

Звыштэрміновая служба.

2. у знач. наз. звыштэрміно́вы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Той, хто добраахвотна застаўся на вайсковай службе пасля адбыцця абавязковага тэрміну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падканво́йны, ага, м.

Той, хто знаходзіцца пад канвоем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вадзя́га ’вадзяны’ (Мат. Гом.). Да вадзі́ць1, калі меркаваць па выразу «павадзіў мяне вадзяга па балоту». Сувязь з вада трэба адхіліць яшчэ і таму, што словаўтваральная мадэль з суфіксам ага з’яўляецца аддзеяслоўнай; параўн. туляга, бадзяга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́льшы, -ая, -ае.

1.

Выш. ст. да прыметніка вялікі.

2. Старэйшы па ўзросце, званні і пад.

Большая дачка.

3. у знач. наз. бо́льшы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Дарослы, старэйшы (разм.).

Слухаць большых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нованаро́джаны, -ая, -ае.

1. Які толькі што або нядаўна нарадзіўся.

Нованароджаныя дзеці.

2. у знач. наз. нованаро́джаны, -ага, м., нованаро́джаная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Той, хто адзначае дзень свайго нараджэння.

Павіншаваць нованароджанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́раны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (кніжн.).

Асоба, афіцыйна ўпаўнаважаная дзейнічаць ад чыйго-н. імя.

Прысяжны павераны — адвакат у царскай Расіі.

Прысяжны ў справах — дыпламатычны прадстаўнік, ніжэйшы на ранг за пасла ці пасланніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваеннапало́нны, ага, м.

Ваеннаслужачы, узяты ў палон. Лагер ваеннапалонных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)